Адзінец Святлана Віктараўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Адзінец Святлана Віктараўна

Народны майстар Беларусі

Адзінец Святлана Віктараўна - народны майстар па ткацтве паясоў.  Яна з таленавітай дынастыі майстроў Драбудзькаў.
Святлана Віктараўна таленавіты мастак, а таксама выдатная майстрыха: займаецца многімі відамі народнага рамёстваў, працягвае традыцыі нашых продкаў. Карціны, народныя паясы, выцінанка, вышыўка, вязанне, рэчы з саломкі, дызайнерскія касцюмы – усе яе работы вылучаюцца сваёй адметнасцю, добрым мастацкім густам.

Майстар валодае некалькімі тэхнікамі вырабу паясоў, але асабліва ёй падабаецца тэхніка ткацтва на бердзечку. Створаная майстрам калекцыя паясоў “Любанскія падпаяскі”, у якую увайшлі копіі этнаграфічных паясоў з розных вёсак Любаншчыны, заварожвае сваёй дасканаласцю. Копіі не уступаюць арыгіналам ні ў адным паказчыку: каляровая гамма, ткацкае майстэрства, плотнасць тканіны.
У Закальнецкім СДК сваім майстэрствам С. Адзінец дзеліцца з дзецьмі і дарослымі. Яна кіруе майстэрняй па вырабу пояса “Спавівач”.