Волкава Марыя Аляксандраўна
- 29.11.2021 14:08
- 237
Народны майстар Беларусі
Пра ўсё забывае Марыя Аляксандраўна, калі садзіцца за ткацкі станок. Нітачку да нітачкі кладзе, тчэ дзівосныя ўзоры. Здаецца, што ў тканае палатно ўплецены народныя песні, легенды, казкі.
Яна нарадзілася ў вёсцы Пасека, на ўскрайку паселішча ў 1936 годзе. У дзяцінстве прыйшлося зведаць шмат нягод. Маці памерла, калі Марыі было восем гадоў, і да прыходу бацькі з фронту яна знаходзілася ў Дараганаўскім дзіцячым доме. Вярнуўшыся, бацька забраў дзяўчынку ў сваю новую сям’ю ў вёску Шапчыцы. У гэты час было голадна, не было вопраткі. Жыццё не песціла, таму старалася ўсё ўмець.
Марыя Аляксандраўна ткаць навучылася яшчэ ў дзяцінстве. Мачаха не надта была ахвочая да гэтага рамяства, і дзяўчынка бегала да суседак, назірала за імі, калі яны працавалі за кроснамі, вучылася церці лён, трапала і абдзірала кужаль, прала кудзелю. Таксама яна добра ўмее вязаць шыдэлкам і пруткамі, вышываць гладдзю і крыжыкам. Сядзець за кроснамі і ткаць ёй падабалася, таму і стала прасіць бацьку, каб зрабіў ёй станок. Яна ткала з радасцю і любоўю. Яе вырабы цікавілі, вабілі не толькі сваякоў, але і вяскоўцаў.
Амаль кожная жанчына пасля вайны ўмела ткаць, але заправіць ўзор (накідаць кросны) маглі толькі вопытныя майстрыхі. Такіх было ў вёсцы мала, іх запрашалі на дапамогу. Марыя таксама дапамагала іншым, нікому не адмаўляла і дзялілася сакрэтамі рамяства, як некалі дзяліліся з ёю суседкі.
Захапленне ткацтвам Марыя Аляксандраўна пранесла праз усё жыццё, а пасля яно стала яе прафесіяй.
У 2004 годзе М.А Волкава за асабісты ўклад у развіццё традыцыйнага ткацтва была адзначана Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі. У 2007 годзе ёй першай у нашай краіне было прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі” у галіне ткацтва – за высокае майстэрства і асабісты ўклад у адраджэнне і развіццё традыцый ткацтва”. Яе ручнікі ёсць у калекцыі прэзідэнтаў Беларусі, Украіны, Расіі. Кіраўніку нашай краіны Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку свой ручнік майстрыха ўручыла асабіста – у 2005 годзе пад час ўрачыстага мерапрыемства на Кургане Славы.
Прафесійнае майстэрства жанчыны было ацэнена на абласных і рэгіянальных святах-конкурсах па ткацтве “Матчыны кросны” і “Млечны шлях ад рук бабулі”, рэспубліканскім фестывалі-кірмашы рамёстваў “Вясновы букет”. Работы ткачыхі экспанаваліся на нацыянальнай выстаўцы народнага мастацтва “Жывыя крыніцы”, на 2-ім Міжнародным з’ездзе майстроў народнай творчасці “Слабацкі пасад”, а таксама ў Магілёўскім музеі этнаграфіі. Марыя Аляксандраўна ўладальніца Гран-Пры II абласнога свята-конкурсу “Матчыны кросны” ў рамках 15-га Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.
Поделиться в:
- Сегодня, 10:24
Выстаўка “САЛІГОРСКІЯ МАЙСТРЫ”
- 26.03.2024 17:09
Тематическая площадка «Сила выбора» г. Несвиж
- 20.03.2024 12:23
Широкая Масленица в Борисове
- 19.03.2024 13:49
Масленица в Минском районе
- 18.03.2024 15:15