Бураўцова Галіна Рыгораўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Бураўцова Галіна Рыгораўна

Народны майстар Беларусі

Галіна Рыгораўна Бураўцова па прафесіі – выкладчык музычнай школы па класе цымбал.  Традыцыйнай народнай творчасцю і дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам пачала займацца ў 1997 годзе, уладкаваўшыся на працу ў створаны  ў г. Старыя Дарогі раённы Цэнтр рамёстваў у якасці кіраўніка гурткоў па вышыўцы і вязанню
З 2006 года Г.Р. Бураўцова праводзіла работу па адраджэнню ткацтва паясоў у раёне. Пачала ян з сябе, самастойна па вучэбнаму дапаможніку В.І. Селівончык засвоіўшы тэхналогію вырабу паясоў на бердзечку.
Як майстар Галіна Бураўцова займаецца вырабам паясоў на ніту, дошчачках і бердзечку, ткацтвам на кроснах, вышыўкай, вырабам тэкстыльнай лялькі, пашывам касцюмаў у народным стылі, шукае шляхі для развіцця і існавання старажытных тэхнік і тэхналогій у сучаснаці.
Галіна Бураўцова адносіцца да той катэгорыі майстроў, якія ў сваёй рабоце абапіраюцца на тэхнікі і тэхналогіі, характэрныя для рэгіёна, супрацоўнічае з майстрамі, тым самым працягваючы пераемнасць майстэрства.