Гарашчэня Ніна Яўгенаўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Гарашчэня Ніна Яўгенаўна

Народны майстар Беларусі

Жыцце кожнага чалавека ацэньваецца яго працай, яго дасягненнямі, яго нашчадкамі. Пра Ніну Яўгенаўну Гарашчэня можна сказаць адназначна – усе гэта яна мае. Выхавала  двух сыноў і дачку, мае цудоўных унукаў. Свае жыцце звязала з культурай, дзе працуе і сення, нягледзечы на тое, што ўжо на пенсіі. Любімае захапленне перарасло ў любімую працу, якая дае адчуванне задавальнення.
Нарадзілася Ніна Яўгенаўна 13 лістапада 1950 года ў весцы Ванелевічы Капыльскага раёна. З 1969 года працавала загадчыцай Ляшнянскага сельскага клуба, з 1972 па 2005 год – загадчыцай Ляшнянскай сельскай бібліятэкі. Працу ў бібліятэцы сумяшчала з вучобай у Магілеўскім бібліятэчным тэхнікуме.
Працуючы на пасадзе бібліятэкара вяла дзіцячы гурток па вышыўцы “Чароўная іголачка”, а затым гурток па ткацтве “Суквецце” пры Ляшнянскім сельскім Доме культуры.
З выхадам у 2006 годзе на пенсію Ніна Яўгенаўна працуе майстрам-метадыстам творчай майстэрні раеннага Цэнтра ткацтва  пры Ляшнянскім СДК. Яшчэ маленькай дзяўчынкай яна садзілася за кросны разам з матуляй, ці з задавальненнем займаляся вышыўкай. Гэта захапленне засталося на ўсе жыцце.

У сваім рамястве Ніна Яўгенаўна выкарыстоўвае мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, надаючы сваім вырабам адметныя рысы сучаснасці. Працуючы майстрам-метадыстам Цэнтра ткацтва, яна займаецца выпускам сувенірнай прадукцыі. Вырабляе посцілкі, сурвэткі, ходнікі, ручнікі. Але самае галоўнае яе дасягненне – пераемнасць пакаленняў. Вялікая творчая праца па навучанню дзяцей народнаму мастацкаму ткацтву дае добрыя вынікі. Яе вучаніцы – лаўрэаты і дыпламанты рэгіянальных і абласных святаў.
У кожнага майстра свой узор, свой стыль. Але вынік адзін: прыгажосць, якую ствараюць іх рукі і сэрца. Руплівасць, старанне, майстэрства даюць свае вынікі. Саюз майстроў Беларусі высока ацаніў працу ткачыхі – у 2011 годзе ей  прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.