Кавалік Ніна Іванаўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Кавалік Ніна Іванаўна

Народны майстар Беларусі

Ніна Іванаўна чалавек таленавіты, адметны. У Талуцкі Дом культуры яна прыйшла са сваім захапленнем – ткацтвам, якое пераняла ад сваёй свякрові. Яе вытканыя рэчы выглядаюць асабліва прыгожымі. Адметны, амаль ні з кім не параўнаны стыль яе работ, вытанчаны густ, высокае майстэрства, невычэрпная фантазія, якую сілкуюць чыстыя крынічкі традыцыйнай беларускай творчасці.

Вырабы Ніны Іванаўны ствараюць утульнасць і прыгажосць у хаце сваімі рознакаляровымі ўзорамі, квітнеючымі ружамі, ці васількамі з рамонкамі.