Гладкая Валянціна Кузьмінічна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Гладкая Валянціна Кузьмінічна

Народны майстар Беларусі

Гладкая Валянціна Кузьмінічна доўгі час працавала на розных работах у калгасе, затым паштальёнам, а ў вольны час займалася любімай справай, якую пераняла ад сваёй маці. Рухавая, вясёлая і ў той жа час строгая, Валянціна Кузьмінічна любіла назіраць, як тчэ розныя вырабы матуля. Цікавасць перарасла ў любімы занятак і нарэшце ў патрэбу.  Ткацтва – закладное і пераборнае, вытанчанае і далікатнае, раслінным, жывёльным і беларускім арнаментамі ткалася ў 4 – 12 нітоў. На коўдрах і посцілках праснакоўскай ткачыхі можна ўбачыць самых розных жывёл і птушак.
З 1997 па 2003 год працавала кіраўніком гуртка па ткацтву Праснакоўскага сельскага клуба, а з 2003 года – майстар-метадыст Капыльскага раённага Цэнтра ткацтва.

У сваім рамястве Валянціна Кузьмінічна абапіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, многія ўзоры стварае сама. Зараз, працуючы майстрам-метадыстам Цэнтра ткацтва, займаецца выпускам сувенірнай прадукцыі, вырабляе посцілкі, камплекты сурвэтак, ручнікі.
Гладкая В.К. - актыўны ўдзельнік рэспубліканскіх, абласных і раённых святаў, фестываляў, кірмашоў майстроў народнай творчасці.
Прозвішча Валянціны Кузьмінічны запісана ў кнігу “Памяць. Капыльскі раён”.