Хоміч Алена Анатольеўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Хоміч Алена Анатольеўна

Народны майстар Беларусі

Імгненне да прыгажосці ўласціва амаль кожнаму чалавеку. У любой рабоце ён стараецца, каб вынікі яго працы былі не толькі карыснымі, але і прыгожымі.
Менавіта такім чалавекам з’яўляецца Алена Анатольеўна Хоміч. Нарадзілася яна ў 1963 годзе ў вёсцы Еськаўка Вілейскага раёна. Пасля заканчэння Даўгінаўскай сярэдняй школы паступіла ў Беларускую сельскагаспадарчую Акадэмію (г.Горкі). Па заканчэнні вышэйшай навучальнай установы працавала бухгалтарам на Вілейшчыне.
Лёс распарадзіўся так, што з 1996 года Алена з сям’ёй пераехала ў вёску Слаўкава Нясвіжскага раёна. З 1998 года працавала загадчыцай Каралінскага сельскага клуба.
Але, мабыць, у гэтым і заключаецца карэньчык шчаслівага выпадку, што звёў яе з Верай Іванаўнай Мацневай, якая на той момант вяла гурток саломапляцення пры Нясвіжскім раённым цэнтры культуры і адпачынку.
Салома зачаравала і Алену. Спачатку, як прызнаецца яна - баялася, што нічога не атрымаецца. А потым актыўна ўключылася ў работу, і ўсё пайшло на лад.