“Зайка” — майстар-клас па роспісу фігуркі з фанеры!

27 красавіка (субота) у галерэі “Цэнтр” адбудзецца майстар-клас па роспісу фігуркі з фанеры, 5+
Запрашаем на майстар-класы Кацярыны Цешка “Зайка” каб творча завершыць працоўную суботу!
Што будзе адбывацца?
Пад кіраўніцтвам мастачкі Кацярыны Цешка ўдзельнікі распішуць акрылавымі фарбамі свайго вясёлага зайца. Кожнаму госцю прапануецца загатоўка з фанеры (вышыня 15 см.) на падстаўцы, якая можа ўпрыгожыць велікодны стол, або стаць арыгінальным элементам інтэр’ера.
Для кожнага ўзросту будзе прапанаваны адпаведны ўзровень складанасці малюнка дэкору — таму ўдзельнічаць могуць як дарослыя, так і дзеці.
Для камфортнай працы маленькіх дзетак прапаноўваецца варыянт займацца мастацтвам разам з дарослым (1 білет = сумесны роспіс 1-й фігуркі зайца).
Усе матэрыялы ўключаны ў кошт майстар-класа.
Для зручнасці ўдзельнікаў колькасць месц абмежавана (9 чалавек).
Удзел толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час галерэі па тэлефону 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery
Дзе: Мінск, вул. Гікалы, 4, мастацкая галерэя “Цэнтр”
Калі:
27 красавіка (субота), 17:00
Працягласць занятку 1,5-2 гадзіны.
Кошт: 15 бел.руб.