Майстар-клас па жывапісу на палатне ў “наіўным стылі”. — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Майстар-клас па жывапісу на палатне ў “наіўным стылі”.

28 красавіка (нядзеля) у галерэі “Цэнтр” адбудзецца майстар-клас па жывапісу, 12+

Што будзе адбывацца?

Пад кіраўніцтвам мастачкі Кацярыны Цешка ўдзельнікі будуць ствараць жыццесцвярджальныя мініяцюры на палатне, якімі можна ўпрыгожыць свой дом, або падарыць блізкім людзям.

Кожнаму госцю прапануецца палатно памерам 20х20 см, пэндзлі, акрылавыя фарбы…і крышачку творчага натхнення.

Падрыхтаваныя рэферэнсы — нацюрморты з кветкамі ў “наіўнай” стылістыцы можна будзе паўтарыць, дапоўніць, або па-свойму інтэрпрэтаваць.

 

Для зручнасці ўдзельнікаў колькасць месц абмежавана (12 чалавек).

Усе мастацкія матэрыялы ўключаны ў кошт білета.

 

Удзел толькі па папярэдняму запісу: у працоўны час галерэі па тэлефону 8017 377 40 91 (серада-нядзеля 11.00-19.00) або праз паведамленні ў інстаграм галерэі @centre_gallery

 

Дзе: Мінск, вул. Гікалы, 4, мастацкая галерэя “Цэнтр”

Калі:

28 красавіка (нядзеля), 14:00

Працягласць занятку 2 гадзіны.

Кошт: 30 бел.руб.