Касарыцкая Юнія Тарасаўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Касарыцкая Юнія Тарасаўна

Народны майстар Беларусі

З іголкаю і ніткамі Юнія Тарасаўна сябруе з самага ранняга дзяцінства. Вышывае амаль што з пялёнак. Ад сваёй матулі пераймала усе навыкі гэтай справы. Кожны вечар яны садзіліся на лаву каля грубы і вышывалі. За гэты час засвоіла манеру вышыўкі “крыжыкам” і “ гладдзю”  Вельмі сумуе, што у свой час не пераняла ад матулі  манеру вышыўкі  “перацягам”, так па мясцоваму называюць старажытную беларускую вышыўку “процягам”.
Юнія Тарасаўна апантаная рукадзельніца, вяжа карункі шыдэлкам, шые мяккія цацкі, набівае дываны іголкай, вяжа на спіцах, добрая швачка. Але самы ўлюблёны занятак – вышыўка. Узоры заўжды перад вачыма. “Як сустрэнецца новы арнамент так і хочацца яго выкласці на тканіну”- кажа пра сябе майстрыха. Вышывала заўжды. Знаходзіла вольную часіну паміж цяжкай вясковай працай. А зараз на пенсіі дык і наогул іголкі з рук не выпускае. Летам у кароткія часіны паміж апрацоўкай агарода і доглядам хатняй гаспадаркі, а зімою увесь вольны час.

Сярод улюблёных рэчаў для вышыўкі найгалоўнешшая – ручнік. Ён і ў хаце да патрэбы, і падарунак адвабны і на ваставе самы найлепшы выраб. За сваё жыццё вышыла іх Юнія Тарасаўна не адну сотню і раздарыла родным, блізкім і сябрам. Захавала самы першы што вышывала дзяўчынкай на бабуліным хатнім палатне і па маміным узоры. А зараз вышытыя ручнікі Юніі Тарасаўны гараць вясёлкавымі фарбамі, на іх рамонкі і макі, валошкі і лілеі, ружы і вяргіні, званочкі і незабудкі ў абрамленні дробных кветачак і лісточкаў. Кожны твор мае завершаны дасканалы выгляд, ручнічкі абавязкова аздоблены вязанымі карункамі – чаго патрабуе мясцовая традыцыя. Вышывае ручнікі Ю. Касарыцкая толькі крыжыкам, хаця валодае некалькімі тэхнікамі вышыўкі. “Так мама рабіла, дык і я не хачу ад яе адставаць”.

Абрусы і сурвэткі, яшчэ адна рэч якую найчасцей вышывае Юнія Тарасаўна. Любіць яна гэтыя рэчы вырабляць цэлымі камплектамі ў адным колеры і адным узорам. Расквітаюць фарбы на вялікім абрусе, камплекце сурвэтак да яго і некалькіх ражочках на паліцы.

Майстэрства Юніі Тарасаўны Касарыцкай даруе радасць гледачам у час выступленняў народнага ансамбля народнай песні “Ярыца” Любанскага РЦК, ансамбля народнай музыкі “Суседзі”, дзіцячага фальклорнага гуртка “Гапачок”  і гурта “Сяброўкі” Соснаўскага СДК. У вышыванках ад бабулі Юніі фарсяць удзельнікі народнага клуба народных традыцый “Вытокі” Соснаўскага СДК, народнага клуба майстроў Любанскай дзіцячай школы рамёстваў.  Яе работы прадстаўлены ў беларускім пасольстве ў Кітаі.

Талент і творчыя памкненні, майстэрства Юніі Тарасаўны Касарыцкай ужо ўпісана ў скарбонку традыцыйнага мастацтва Любаншчыны.