Саломапляценне
- 29.11.2021 12:50
- 937
Саломапляценне з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў на зямлі і мае тысячагадовую гісторыю. На працягу доўгіх гадоў салома абувала і апранала селяніна, уцяпляла і ўпрыгожвала яго дом і была яму ложкам. З яе выраблялі розныя прыстасаванні для лоўлі рыбы, палявання, ёмістасці для ляснога збіральніцтва, кубёлкі, карабы, пляцёнкі на вокны і дзверы ад марозу і ветру і інш. З цягам часу асартымент рэчаў павялічваўся, шырокае распаўсюджанне набылі капелюшы, посуд, цацкі і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Разам з тым, салома была для селяніна не толькі матэрыяльнай каштоўнасцю. Земляробы надзялялі яе асаблівай духоўнай сутнасцю, верылі, што ў саломе заключана магутная сіла ўрадлівасці, добратворная магчымасць аказваць уздзеянне на шчаслівае жыццё.
Паступова магічная, абрадавая функцыя саломы саступіла месца чыста дэкаратыўнай. Саламяныя вырабы ўваходзяць у інтэр’ер народнага жылля як бытавыя і мастацкія прадметы. На працягу стагоддзяў яны ўдасканальваліся, убіралі ў сябе мясцовыя народныя традыцыі.
Промысел з саломы быў добра развіты на Беларусі, у тым ліку і на Міншчыне, паўсюдна. Ён не патрабаваў абаротнага капіталу, наладжаных майстэрняў, навучыцца гэтаму рамяству было нескладана.
У сваім развіцці саломапляценне перажыло перыяды росквіту і заняпаду. Гісторыя адраджэння мастацтва беларускай саломкі пачалася ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты працэс быў звязаны з павышэннем увагі да народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў і паслужыў таму, што саломапляценне стала адным з найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі. У 80-90-я гады на Міншчыне з’явілася цэлае сузор’е адукаваных, арыгінальных майстроў, саломапляценне стала папулярным і ў вёсцы, і ў горадзе.
З 2005 года пачала працаваць абласная “Школа майстэрства” па саломапляценні, дзейнасць якой дала свой плён. На сённяшні дзень у вобласці працуе каля 300 майстроў саломапляцення і аплікацыі, большасць якіх перадае свае творчыя навыкі падрастаючаму пакаленню праз заняткі ў гуртках, студыях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ва ўстановах культуры дзейнічае звыш 30 гурткоў саломапляцення, якія выконваюць функцыю эстэтычнага і экалагічнага выхавання дзяцей і моладзі, іх мастацкага густу.
Прадэманстраваць сваё майстэрства майстры-саломапляцельшчыкі і іх вучні маюць магчымасць на абласным свяце-конкурсе “Саламяныя дзівосы”, якое праводзіцца раз у два гады, пачынаючы з 1997 года.
Поделиться в:
- 28.11.2024 14:54
Республиканская акция «За Беларусь единую!»
- 26.11.2024 16:39
ХХ областной фестиваль народного творчества «Напеў зямлі маёй»
- 12.11.2024 10:04
IV районный детский конкурс «Мини-Мисс и Мини-Мистер БОРИСОВ – 2024»
- 11.11.2024 14:17