ЦЫКЛ МАЙСТАР-КЛАСАЎ У МЕЖАХ ВЫСТАВЫ «ПАВУЧОК ІДЗЕ – ШЧАСЦЕ ВЯДЗЕ» У ГАЛЕРЭІ «ЦЭНТР»
Саламяны павук як абярэг здаўна ахоўваў і ўпрыгожваў хаты беларусаў. Рухомая канструкцыя з саламяных элементаў, якую прымацоўвалі да столі, давала ўпэўненасць, што ў сям’і будзе панаваць дабрабыт і згода.
Запрашаем на майстар-класы, дзе кожны самастойна зробіць уласны абярэг і даведаецца пра гісторыю і тэхналогію стварэння саламяных павукоў.
Майстры з усёй Мінскай вобласці прыедуць у нашу галерэю «Цэнтр» і з радасцю падзеляцца сакрэтамі стварэння традыцыйных беларускіх абярэгаў!
Маленькія групы – ад 5 да 12 чалавек.
Узрост: з 12 год і дарослыя або дзіцё+дарослы (парцуюць разам над 1 павуком)
Усе матэрыялы ўключаны ў кошт білета.
Папярэдні запіс на спасылцы
7 ЛЮТАГА (СУБОТА)
майстар Святлана Ярашэвіч (Ракаўскі цэнтр народнай творчасці)
15.00 (1-я група)
17.00 (2-я група)
На майстар-класе Вы даведайцеся пра ўсе асноўныя віды традыцыйных беларускіх павукоў і створыце свой падвясны модуль з саломінак.
група 12 чалавек
Кошт білета: 15 бел.руб.
13 ЛЮТАГА (ПЯТНІЦА)
майстар Іскрык Ірына (Нарачанскі сельскі Дом культуры)
17.00
Майстар прадэманструе розныя канструкцыі саламяных павукоў і навучыць як стварыць традыцыйнага рамбавіднага павука.
група 6 чалавек
Кошт білета: 20 бел.руб.
14 ЛЮТАГА (СУБОТА)
майстар Таццяна Пархамчук (Маладзечанскі раённы цэнтр рамёсел)
11.00
Майстар прадэманструе, як можна спалучыць традыцыі і сучаснасць — удзельнікам будзе прапанавана стварыць падвясны абярэг у выглядзе сэрца.
група 10 чалавек
Кошт білета: 15 бел.руб.
15 ЛЮТАГА (НЯДЗЕЛЯ)
Майстар Наталля Пятроўская (Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры)
13.00
Удзельнікі зробяць рамбавідны саламяны павук з 7 модуляў. Абярэг будзе прапанавана ўпрыгожыць дадатковымі дэкаратыўнымі элементамі (анёлкам, птушкай або сонейкам).
група 10 чалавек
Кошт білета: 20 бел.руб.
20 ЛЮТАГА (ПЯТНІЦА)
На майстар класе майстры прадэманструюць асноўныя тэхналогіі стварэння модуляў саламяных павукоў і кожны ўдзельнік сканструюе ўласны падвясны абярэг.
Майстар Ірына Станкевіч (Крывасельскі Дом культуры)
17.00 (1-я група)
група 5 чалавек
Майстар Алена Шаблыка (Крывасельскі Дом культуры)
17.00 (2-я група)
група 5 чалавек
Кошт білета: 20 бел.руб.
21 ЛЮТАГА (СУБОТА)
майстар Таццяна Пархамчук (Маладзечанскі раённы цэнтр рамёсел)
11.00
На майстар-класе вы даведайцеся як зрабіць традыцыйнага саламянага павука, які абавязкова будзе ахоўваць ад дрэннай энергетыцы ў новым годзе.
група 10 чалавек
Кошт білета: 15 бел.руб.
22 ЛЮТАГА (НЯДЗЕЛЯ)
майстар Анастасiя Холад (фiлiял «Раённы Цэнтр рамёстваў» ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салiгорскага раёна»)
11.00
Майстар навучыць збіраць традыцыйнага пірамідальнага павука з рамбавідных элементаў.
група 10 чалавек
Кошт білета: 20 бел.руб.