Свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы» — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Свята народных мастацкіх рамёстваў «Слуцкія паясы»

Слуцкія паясы складалі неабходную частку традыцыйнага беларускага адзення, вырабляліся з выкарыстаннем розных ткацкіх тэхнік. Для прывіліяваных слаеў насельніцтва (мастакоў, шляхты) выраблялі шаўковыя паясы з залатымі і сярэбранымі ніткамі на Слуцкай мануфактуры князя Радзівіла (XVIII – XIX стст.). Паясы ў культуры беларусаў выконвалі некалькі важных функцый, як утылітарных, так і знакавых.

Згодна з Дзяржаўнай праграмай адраджэнння тэхналогій і традыцый вырабу слуцкіх паясоў і развіцця вытворчасці нацыянальнай сувенірнай прадукцыі “Слуцкія паясы” на 2012-2015 гады і з мэтай далейшага развіцця і прапаганды традыцыйнага мастацтва 21 верасня 2013 года ў г. Слуцку адбылося першае абласное свята рамёстваў “Слуцкія паясы”. Каля 500 майстроў-умельцаў больш чым у 20 накірунках народнай творчасці прынялі ўдзел у свяце.  Салома- і лозапляценне, разьба па дрэве і ткацтва, вышыўка і ганчарства, але ж аснову кампазіцыі займае традыцыйны беларускі пояс.

У межах абласнога свята рамёстваў “Слуцкія паясы” адбыўся свята-конкурс "Беларуская лялька" – конкурс, прысвечаный гэтай цікавай і шматграннай з’яве нашай агульнай творчай спадчыны. Надзвычай прыемна, што большасць удзельнікаў конкурсу – дзеці і моладзь – навучэнцы гурткоў і студый дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тыя, хто будзе працягваць, зберагаць і развіваць традыцыі беларускай лялькі і надалей.

Спецыяльным падарункам для ўдзельнікаў і гасцей першага свята стала выступленне народнага хора Рэспублікі Комі “Купалінка”, г. Сыктывкар (кір. Крупеня Аляксандр Сцяпанавіч).

У 2015 годзе абласное свята рамёстваў Міншчыны “Слуцкія паясы” праводзілася ў другі раз.

Удзел у свяце прынялі майстры з усіх раёнаў Мінскай вобласці. Галоўная рамесніцкая пляцоўка падзялялася на вуліцы па розных відах раместваў: “Вуліца Ткацтва”, “Гліняная вуліца”, “Вуліца Выцінанцы” і інш. У свяце прынялі ўдзел каля 200 майстроў-умельцаў.

У рамках абласнога свята  традыцыйна прайшло свята-конкурс “Беларуская лялька”. Канкурсанты выраблялі разнастайныя традыцыйныя і сучасныя лялькі ў розных тэхніках: саламяныя, гліняныя, тэкстыльныя, лялькі у этнаграфічных ці гістарычных касцюмах. Гран-пры конкурсу атрымала майстар з Любаншчыны Ірына Яскевіч.

Вызначыць праблемы і перспектывы развіцця традыцый вырабу беларускага пояса і традыцыйных рамёстваў Міншчыны дазволіла правядзенне ў рамках свята Рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцый. Удзельнікамі канферэнцый з'яўляліся вядучыя даследчыкі, навукоўцы, этнографы, дзеячы культуры.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image