Рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва «Сугалоссе» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва «Сугалоссе»

У в. Ананчыцы Салігорскага раёна раз у два гады праводзіцца рэгіянальны фестываль фальклорнага мастацтва “Сугалоссе”.

Фальклор – неад’емная частка кожнай культуры, душа народу, духоўная спадчына, якая павінна беражна перадавацца ад пакалення да пакалення. Нажаль, сёння рэдка можна пабачыць, як бабулі і дзядулі спяваюць разам з дзецьмі і ўнукамі абрадавыя песні, як моладзь старанна падражае бацькам, пераймаючы танцы і стыль сваёй мясцовасці. Беларускі фальклор, гэты бясцэнны скарб нашай зямлі, сёння захоўваецца ў асноўным аматарамі-энтузіастамі, якія па крупінках збіраюць каштоўнасці роднага краю ад сталых людзей і перадаюць іх новаму пакаленню, ствараючы фальклорныя гурты.

Менавіта такія захавальнікі фальклору збіраюцца на Салігорскай зямлі, каб падарыць гасцям свята магчымасць дакрануцца да роднае культуры, адчуць гонар за мастацтва продкаў і майстэрства сваіх сучаснікаў.