Тэхналогія і традыцыі выпякання хлеба ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Тэхналогія і традыцыі выпякання хлеба ў вёсках Жораўка і Кузьмічы Любанскага раёна Мінскай вобласці

Жораўскі хлеб стаў брэндам Любаншчыны дзякуючы дзейнасці Ірыны Жудрык і створанаму ёю аматаскаму аб’яднанню “Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка” пры Жораўскім Доме народных традыцый. Даследаванне з’явы дало магчымасць засведчыць наяўнасць яе жывога бытавання ў вёсцы Кузьмічы.

Тэхналогія і традыцыі  выпякання хлеба у вёсках Жораўка і Кузьмічы маюць яркія лакальныя адметнасці. Кузьміцкі і яго прадаўжальнік Жораўскі хлеб уяўляюць сабой круглы бохан (па мясцоваму “кулітка”) шэраватага колеру. Рэцэптура хлеба даволі простая: мука двух гатункаў: жытняяя і пшанічная; малочная сыроватка, або вада ў пост, соль, прыправы і дадаткі.

Закваска ставіцца на ноч з адным гатункам мукі, раніцай падмешваецца другім гатункам, дадаюцца іншыя інгрыдыенты, цеста “выходжваецца” яшчэ на працягу некалькіх гадзін. Цеста дзеліцца на кавалкі, з якіх фарміруюцца боханы, садзіцца на лістах (клёна, дуба, капусты, на разасланым чароце) на вымецены под печы ці на патэльнях, у некаторых сем’ях выкарыстоўваюцца драўляныя кружочкі аббітыя бляшанкай.

Традыцыя выпякання хлеба перадаецца ў жывой форме ад пакалення да пакалення і пры непасрэдным удзеле клубных устаноў праз дзейнасць клуба аматараў народнага хлебапекарства “Кулітка” Жораўскага Дома народнай творчасці і клуба сучаснай вясковай кулінарыі “Кузьміцкія прысмакі” Кузьміцкага сельскага Дома культуры.

Экалагічнасць, этнаграфічная дакладнасць, захаванасць і нязменнасць старажытных тэхнік і тэхналогій, эстэтычнасць, магчымасць перадачы ведаў непасрэдна ў сем’ях і праз сістэму клубных устаноў  - вось асноўныя рысы мясцовай традыцыі выпякання хлеба.

Рэцэптам выпякання хлеба, якімі зараз карыстаюцца гаспадыні ў названых вёсках, больш за 200 гадоў. Нагорная Параска Рыгораўна 1908 г.н. казала сваёй унучцы Жудрык Ірыне Міхайлаўне 1962 г.н., што “ў гэткі спосаб” пякла хлеб яшчэ яе прабабуля. Падобныя гісторыі распавядаюць іншыя носбіты.

Пячы хлеб ніколі не пераставалі ў многіх семьях вёскі Кузьмічы.        Нават у гады ваеннага ліхалецця, у  пячах, якія засталіся ад спаленых хат выпякаўся горкі ваенны хлеб. Пяклі яго для партызан, для работнікаў у полі, на святы, на вяселлі і на вясковыя хаўтуры.

Традыцыі выпякання хатняга хлеба былі распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, але ў жывым выглядзе захаваліся толькі ў асобных регіёнах. На дадзены час у дзяржаўным рэестры нематэрыяльнай спадчыны знаходзіцца элемент “Традыцыі выпякання грачанага хлеба ў Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці”. Відавочна, што рэгіянальныя кліматычныя асаблівасці і мясцовыя гаспадарчыя раслінныя культуры абумовілі і рэцэптуру мясцовай кухні. Так, хлеб у Любанскім раёне (у адрозненне ад Маларыцкага) выпякалі з жытняй і пшанічнай мукі. Яго выраб фактычна не перапыняўся, нават у ваенныя гады. Аднак, выкарыстанне хлеба ў гаспадарцы ў Маларыцкім раёне і Любанскім прымеркавана да падобных выпадкаў – каляндарныя і сямейныя ўрачыстасці, а таксама проста для сямейнага ўжытку.

Жыхары вёскі Кузьмічы Камунараўскага с/с Любанскага раёна Мінскай вобласці, сямья Ірыны Жудрык вёска Жораўка Рачэнскага с/с, супрацоўнікі Жораўскага Дома народных традыцый, удзельнікі аматарскага аб’яднання  Клуб традыцыйнага хлебапекарства “Кулітка” Жораўскага ДНТ і аматарскага аб’яднання “Кузьміцкія прысмакі” Кузьміцкага СДК

Традыцыя выпякання хлеба у Любанскім  раёне адпавядае крытэрыям для надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, паколькі мае значнасць з пункту гледжання этналогіі, культуры, зкалогіі згодна п. 1.2. арт. 92 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, валодае характарам адметнай мясцовай традыцыі з адмысловымі прыёмамі выканання і выкарыстання.

У адпаведнасці з п. 3.1. арт. 96 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры, можна аднесці традыцыю выпякання хлеба у вёсках Кузьмічы і Жораўка Любанскага раёна да гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі “А”, поўная аўтэнтычнасць i дакладнасць якой безумоўная i нязменная, паколькі яна транслюецца непасрэдна носбітамі некалькіх пакаленняў, пераймаецца яна непасрэдна ад носьбітаў традыцыі ў сем’ях і пры непасрэдным удзеле клубных устаноў праз дзейнасць клуба аматараў народнага хлебапекарства “Кулітка” Жораўскага Дома народнай творчасці і клуба сучаснай вясковай кулінарыі “Кузьміцкія прысмакі” Кузьміцкага сельскага Дома культуры.

Экспертнае заключэнне на дадзеныя матэрыялы падрыхтаваў эксперт Навагродскі Т.А.,  кандыдат гістарычных навук, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў Гістарычнага факультэта БДУ.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image