Спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён) — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён)

Самабытнасць спеўнай традыцыі міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы (Старадарожскі раён) раскрываецца праз непаўторнае жанравае аблічча. У гэтай мясцовасці захаваліся старажытныя напевы каляндарнага (калядныя, веснавыя, жніўныя) і сямейна-абрадавага (вясельныя) цыклаў.
Другой асаблівасцю спеўнага стылю міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы з'яўляецца раннефальклорнае інтанаванне з характэрным для яго комплексам (тэмбравая напружанасць, максімальны дынамічны ўзровень, спецыфічнае унісонна-гетэрафоннае спалучэнне галасоў).

Народныя фальклорныя калектывы “Набіліцы” в.Баранава і “Прусаўчанка” в.Прусы – носьбіты нематэрыяльнай каштоўнасці “Спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы” – пераклікаюцца  манерай выканання, але адрозніваюцца рэпертуарам. І адзін, і другі калектыў неаднаразова прадстаўляў свае песенныя традыцыі на абласных і рэспубліканскіх святах і фестывалях. Калектывы ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх раённых мерапрыемствах.
З мэтай папулярызацыі і далейшага выкарыстання песеннай спадчыны гуртоў “Набіліцы” і “Прусаўчанка”, Старадарожскім раённым цэнтрам культуры і адпачынку выдадзены рэпертуарны зборнік песен гуртоў “Скарбонка песен”. У зборніку прадстаўлены тэксты і нотны запіс 10 песен гуртоў: веснавыя, вясельныя, шчадроўныя, гасцявыя.

Кіраўнік народнага фальклорнага калектыва “Набіліцы” Вольга Рыгораўна Мемус  удзельнічала ў праграме раённага радыё, дзе расказала пра  гісторыю стварэння “Набіліц”, удзельнікаў калектыву, выступленні і планы на будучае. У эфіры прагучалі песні калектыву  “Раса росу расіла” і “Кукавала зязюлечка” (9 кастрычніка 2015 г.).
З мэтай зберажэння і пераемнасці песеннай фальклорнай спадчыны, пры Прускім сельскім доме культуры створаны фальклорны калектыў, у склад якога ўвайшло 7 жанчын ва ўзросце ад 45 да 60 год. Жанчыны вывучаюць і пераймаюць манеру выканання песен народнага фальклорнага калектыву “Прусаўчанка”. Пераемнасці традыцыі спрыяе дзейнасць дзіцячага фальклорнага калектыву “Пралеска” Прускага сельскага дома культуры.
З 19 па 24 красавіка 2015 г. ў Старадарожскім раёне адбылася этналагічная экспедыцыя па фота- і відэафіксацыі абрада “Радаўніца” польскімі  даследчыкамі. У экспедыцыі ўдзельнічалі: дырэктар Інстытута імя Ежы Гратоўскага Яраслаў Жасцін Фрэт, прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Лешэк Каланкевіч, прафесар  Варшаўскага ўніверсітэта Сюзанна Грэбеска, адміністратар Магдалена-Мадры і французскія кінематаграфісты  Франсіс Марэ Джукенэй і Маліца Ласфар Джукенэй. Экспедыцыя адбылася пад патранажам ДНУ “Цэнтр даследванняў беларускай культуры,  мовы  і літаратуры НАН Беларусі”. Суправаджала  навукоўцаў старшы навуковы супрацоўнік аддзела  народазнаўства, кандыдат гістарычных навук Кухаронак Таццяна Іванаўна. Госці наведалі вёскі Баранава, Прусы, Церабуты, Шчыткавічы, сустракаліся са старэйшымі жыхарамі, наведвалі старажытныя могілкі.
Мясцовая супольнасць паважліва ставіцца да зберажэння і трансляцыі сваёй спеўнай традыцыі, спрыяе яе захаванню і лічыць яе сваёй духоўнай каштоўнасцю.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image