Пачала вышываць з самага маленства разам з маці.
Валянціна Фёдараўна спявае ў народным фальклорным калектыве “Жывіца”, для якога сама вышыла касцюмы.
Сваё майстэрства і веды перадае малодшаму пакаленню – вядзе гурток па вышыўцы ў Барсукоўскім сельскім Доме культуры.