Саломапляценне — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Саломапляценне

Саломапляценне з’яўляецца адным з самых старажытных заняткаў на зямлі і мае тысячагадовую гісторыю. На працягу доўгіх гадоў салома абувала і апранала селяніна, уцяпляла і ўпрыгожвала яго дом і была яму ложкам. З яе выраблялі розныя прыстасаванні для лоўлі рыбы, палявання, ёмістасці для ляснога збіральніцтва, кубёлкі, карабы, пляцёнкі на вокны                   і дзверы ад марозу і ветру і інш. З цягам часу асартымент рэчаў павялічваўся, шырокае распаўсюджанне набылі капелюшы, посуд, цацкі                         і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Разам з тым, салома была для селяніна не толькі матэрыяльнай каштоўнасцю. Земляробы надзялялі яе асаблівай духоўнай сутнасцю, верылі, што ў саломе заключана магутная сіла ўрадлівасці, добратворная магчымасць аказваць уздзеянне на шчаслівае жыццё.

Паступова магічная, абрадавая функцыя саломы саступіла месца чыста дэкаратыўнай. Саламяныя вырабы ўваходзяць у інтэр’ер народнага жылля як бытавыя і мастацкія прадметы. На працягу стагоддзяў яны ўдасканальваліся, убіралі ў сябе мясцовыя народныя традыцыі.

Промысел з саломы быў добра развіты на Беларусі, у тым ліку і на Міншчыне, паўсюдна. Ён не патрабаваў абаротнага капіталу, наладжаных майстэрняў, навучыцца гэтаму рамяству было нескладана.

У сваім развіцці саломапляценне перажыло перыяды росквіту                          і заняпаду. Гісторыя адраджэння мастацтва беларускай саломкі пачалася                                  ў сярэдзіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэты працэс быў звязаны                        з павышэннем увагі да народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў                         і паслужыў таму, што саломапляценне стала адным з найбольш папулярных відаў сучаснага народнага мастацтва Беларусі. У 80-90-я гады на Міншчыне з’явілася цэлае сузор’е адукаваных, арыгінальных майстроў, саломапляценне стала папулярным і ў вёсцы, і ў горадзе.

З 2005 года пачала працаваць абласная “Школа майстэрства” па саломапляценні, дзейнасць якой дала свой плён. На сённяшні дзень                        у вобласці працуе каля 300 майстроў саломапляцення і аплікацыі, большасць якіх перадае свае творчыя навыкі падрастаючаму пакаленню праз заняткі ў гуртках, студыях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Ва ўстановах культуры дзейнічае звыш 30 гурткоў саломапляцення, якія выконваюць функцыю эстэтычнага і экалагічнага выхавання дзяцей                       і моладзі, іх мастацкага густу.

Прадэманстраваць сваё майстэрства майстры-саломапляцельшчыкі                    і іх вучні маюць магчымасць на абласным свяце-конкурсе “Саламяныя дзівосы”, якое праводзіцца раз у два гады, пачынаючы з 1997 года.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image