Міхалькевіч Таццяна Рыгораўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Міхалькевіч Таццяна Рыгораўна

Народны майстар Беларусі

Пераняўшы ў дзяцінстве ад маці тэхніку ткацтва, Таццяна Рыгораўна ўсё жыццё займаецца любімай справай, дасканала авалодала рэгіянальнымі відамі яго тэхналогій.
Свой багаты вопыт і сакрэты майстэрства перадае дзецям, выхоўвае ў іх павагу да народнай творчасці.

Вырабы Таццяны Рыгораўны адметныя высокай якасцю, экспануюцца на раённых, абласных, рэспубліканскіх выставах народнай творчасці. Вытканы ёю рушнік быў ўручаны ў якасці сувеніру Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку ў час урачыстага адкрыцця Палаца культуры ў г.Старыя Дарогі  10 ліпеня 2001г.

У 2004 г. Таццяна Рыгораўна ўзнагароджана Ганаровай Граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, у 2005 г. атрымала спецыяльную прэмію аблвыканкама у намінацыі “Народныя промыслы і рамёствы”. За асабістыя заслугі ў галіне зберажэння і развіцця традыцыйнага ткацтва ў 2008 г. ёй прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”.