Чарвонцава Лізавета Львоўна
- 29.11.2021 14:55
- 564
Народны майстар Беларусі
Лізавета Львоўна ў 1997г. скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. Дыпломны праект “Кола жыцця” быў першай выцінанкай на факультэце “Народныя рамёствы”.
У 1993 годзе прынята майстрам народнай творчасці ў Саюз народных майстроў пры Саюзе мастакоў РБ.
З 2002 года з’яўляецца сябрам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, майстар выцінанкі. Пераняла майстэрства ад маці Чырвонцавай Вікторыі Мікітаўны – педагога многіх беларускіх майстроў выцінанкі і саломапляцення.
Працуе з 1998 г. выкладчыкам на цыклавой камісіі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.К.Агінскага. Выкладае дысцыпліны: работа ў матэрыяле, кампазіцыя, колеразнаўства. Зберагае і працягвае развіваць маладзечанскую школу выцінанкі. Яе навучэнцы заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і выставах, займаюць прызавыя месцы. Выпусціла больш за 100 спецыялістаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Пастаянны ўдзельнік (дыпламант і лаўрэат) гарадскіх, раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў і конкурсаў. Выставачную дзейнасць пачала ў 1993г (удзел у выставе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечанай Першаму з'езду беларусаў свету).
Персанальныя выставы: “Таямніцы міфаў” у 2011г., “Традыцыі і сучаснасць” у 2013г. (г.Маладзечна).
Дзяржаўны стыпендыят у галіне культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь у 2011 годзе, серыя твораў «Беларуская міфалогія».
Работы знаходзяцца ў фондах Мінскага абласнога краязнаўчага музея (Беларусь), Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка-музея "Заслаўе" Мінскай вобласці (Беларусь), Дамадзедаўскім гісторыка-мастацкім музеі Маскоўскай вобласці (Расія), асабістых калекцыях ў Польшчы, Расіі, Літве, Украіне, Германіі, ЗША, Японіі і інш.
Узнагароды:
- Дзяржаўны стыпендыят у галіне культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь (2011г.)
- Лаўрэат II-й Нацыянальнай выставы народнага мастацтва “Жывыя крыніцы”.
- Дыплом (1 месца) ХІХ Рэспубліканскай выстаўкі народнай творчасці “Калядныя ўзоры” (2011г.)
- Дыплом І Міжнароднага дзіцячага фестываля “Черное на белом” (па мастацтву выразання з паперы) (г.Масква, 2010г.).
Прызёр:
- ІІ-га Рэспубліканскага фестывалю-кірмашу рамёстваў “Вясновы букет” (г. Мінск, 2008г.).
- Рэспубліканскай выстаўкі-конкурсу выцінанкі “Папяровы сусвет” (г. Мінск, 2008г.).
- ХVІ Рэспубліканскай выстаўкі сучаснай народнай творчасці “Калядныя ўзоры” (г. Мінск, 2009г.)
- ІІ-га Рэспубліканскага свята-конкурсу выцінанкі “Чароўныя нажніцы” (г. Мінск, 2010г.) Метадычныя працы:
- Распрацоўка праграмы па тэхналагічнай (творчай) практыцы для ўстаноў, забяспечваючых атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва ( БелДІПК, Мінск, 2006г)
- Распрацоўка праграмы па дысцыпліне “Работа ў матэрыяле” для ўстаноў, забяспечваючых атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры і мастацтва ( БелДІПК, Мінск, 2012г).
Поделиться в:
- 12.11.2024 10:04
IV районный детский конкурс «Мини-Мисс и Мини-Мистер БОРИСОВ – 2024»
- 11.11.2024 14:17