Сухая Наталля Аляксандраўна — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Сухая Наталля Аляксандраўна

Народны майстар Беларусі

Наталля нарадзілася ў 1976 г. у Маладзечна. Захапляцца выцінанкай пачала ў мастацкай школе, дзе выкладчыцай дэкаратыўнага мастацтва працавала вядомая майстрыха В.М.Чырвонцава. Пасля былі два гады навучання на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К.Агінскага, якое пакінула з прычыны паступлення ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. У 2001 годзе атрымала дыплом па спецыяльнасці “мастацкі тэкстыль”.

З 1997 г. – у складзе Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці.

З 2003 па 2009 узначальвала секцыю выцінаншчыкаў БСМНТ у складзе дзяржаўнай камісіі па наданню ганаровага наймення “народны майстар”.

Дзяржаўны стыпендыят у галіне культуры і мастацтва па рэкамендацыі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці ў 2005 годзе.

Аўтар і саарганізатар праекта “Папяровы сусвет”.

У складзе Студэнцкага этнаграфічнага таварыства ўдзельнічае ў фальклорна-этнаграфічных экспедыцыях з 1998 года. Даследуе традыцыйную і сучасную выцінанку, а таксама традыцыйныя мастацкія тканіны Цэнтральнай Беларусі