Абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы” ў агр.Вяляцічы Барысаўскага раёна — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы” ў агр.Вяляцічы Барысаўскага раёна

Штогод, 21 лістапада, на Міхайлаў дзень, у аг.Вяляцічы Барысаўскага раёна праходзіць абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы”.     Абрад складаецца з уласна пераносу, агульных маленняў і ўрачыстых застолляў у хаце, адкуль выпраўляюць і дзе прымаюць свячу.
“Свячой”, “Міхайлаўскай свячой” завецца як сам абрад, так і комплекс рытуальных прадметаў, што складаеца са свечкі, абраза святога Міхаіла і ручніка, якім пакрыты абраз. У апошнія гады да абраднага комплексу дадаўся вялікі драўляны крыж. Свяча знаходзіцца ў хатах 7 жыхароў вуліцы Цэнтральнай вёскі Вяляцічы па чарзе, па адным годзе. У дзень святога Міхаіла свяча ўрачыста пераносіцца ў новую хату.
У 2015 годзе традыцыйна абрад пачаўся з царкоўнай службы, якую правёў айцец Іаан у храме Прэабражэння Гасподня. Пасля заканчэння службы, усе прысутныя адправіліся ў хату Чарняўчык Галіны Эдуардаўны, дзе ікона знаходзілася на працягу года. Гаспадыня накрыла стол, на якім былі абавязковыя стравы: юшка (мясны булён), крупеня (пярловая каша з мясам) і каша (грэчневая каша з маслам). Перад пачаткам трапезы айцец Іаан правёў малебен (гэта абавязковы элемент абраду) і запрасіў усіх прысутных да стала. Пасля застолля працэсія з іконай, запаленай свечкай і крыжом направілася ў хату Хмялеўскай Тамары Фёдараўны, дзе лік Архангела Міхаіла будзе знаходзіцца ўвесь наступны год. Сем’і Галіны Эдуардаўны і Тамары Фёдараўны тройчы абмяняліся зернем (жытам), хлебам, чаркай гарэлкі і пажадалі адзін аднаму здароўя і дабрабыту. Завяршыўся абрад малебнам і застоллем ў хаце новага захавальніка іконы.
Духоўным замыслам абраду з’яўляецца падтрыманне дабрабыту ў вёсцы і кожнай сям’і.
Звестак, калі менавіта ў Вяляцічах пачалі перадаваць ікону ад хаты ў хату, не захавалася, але старажылы сцвярджаюць, што традыцыю падтрымлівалі яшчэ ў даваенныя часы. У перыяд Вялікай Айчыннай вайны абрад быў страчаны.
Свяча вызначаецца супольнасцю як каштоўнасць, дзень святога Міхаіла лічыцца ў вёсцы святам, у абрадзе ўдзельнічаюць сем’ямі, далучаюць дзяцей. Прыезжыя пераймаюць абрад ад суседзяў. Людзі, што не жывуць стала ў Вяляцічах, наведваюць родную вёску адмыслова каб паўдзельнічаць у абрадзе.

slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image