Народныя майстры Міншчыны — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Народныя майстры Міншчыны

Праект «Народныя майстры Міншчыны», які ажыццяўляе Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці працягваецца!

З 27 верасня ў фае МАЦНТ экспануюцца творы народнага майстра Васіля Дзмітрыевіча ЯСКЕВІЧА. У экспазіцыі можна ўбачыць разнастайныя лапці з лыка і лазы. Уваход вольны. Запрашаем!

Яскевіч Васіль Дзмітрыевіч — народны майстар Рэспублікі Беларусь, займаецца пляценнем лапцей, в. Камуна, Любанскі раён.

З 2013 года Васіль Дзмітрыевіч Яскевіч пляце лапці з лыка і лазы ў тэхніцы прамога пляцення пад назвай «відучыя».

Пад яго кіраўніцтвам на базе Камунараўскага СДК працуе гурток «Лапаточкі», у якім навучаюцца старажытнаму рамяству выключна хлопчыкі. Калектыў разам з кіраўніком ўдзельнічае ў шматлікіх выяздных мерапрыемствах. Праводзяцца семінары, майстар-класы, экскурсіі, майстры дэманструюць сваё рамяство на фестывалях і кірмашах, не адзін дзесятак разоў працэс вырабу лапцей здымаўся для праграм тэлебачання.

Васіль Дзмітрыевіч вырабіў не адну сотню абутку! Памер лапцей самы разнастайны: ад маленькага сувенірнага — 5 см., да асілка ў 2 метры.