Практычны лекторый «Маляваны дыван»: гутарка з дзецьмі + майстар-клас — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Практычны лекторый «Маляваны дыван»: гутарка з дзецьмі + майстар-клас

Практычны лекторый «Маляваны дыван»: гутарка з дзецьмі + майстар-клас

Запрашаем карысна правесці суботу і стварыць падарунак да вясновых святаў сваімі рукамі!

4 сакавіка ў 12:00 у галерэі «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» пройдзе практычны лекторый: сустрэча з мастаком і майстар-клас па стварэнню маляванай макаткі (дэкаратыўная сурвэтка, маленькі дыванок) ў межах выставы «Маляваныя гісторыі» (сучасныя маляваныя дываны і музейныя экспанаты).
Практычны лекторый праводзіць мастак і папулярызатар маляваных дываноў Ірына Князева. Для вас у цікавай форме распавядуць пра традыцыі бытавання і стварэння маляваных дываноў, пра вядомых народных і прафесійных мастакоў, якія займаліся гэтай справай. А пасля запросяць заняцца творчасцю:
пры дапамозе трафарэтаў, фарбы, прастакутніка чорнай тканіны кожны здолее стварыць сапраўдны цуд — маляванку, на якой, адпаведна народным уяўленням аб прыгажосці і шчасці, паплывуць лебедзі і расквітнеюць кветкі. Гэты твор стане сапраўдным абярэгам і прынясе шчасце свайму ўладальніку!
Узрост: 6+
Магчымы варыянт удзелу: 1 дарослы + 1 дзіця, якія сумесна ствараюць 1 выраб.
Кошт удзелу ў майстар-класе: 10 руб. (за адзін выраб).
У кошт квітку на майстар-клас уваходзіць:
— Міні-лекцыя па гісторыі маляваных дываноў
— Мастацкія матэрыялы і тканіна
— Уваходны квіток у экспазіцыю выставы “Маляваныя гісторыі”

Калі: 4 сакавіка, 12:00
Дзе: галерэя “Цэнтр” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці”, Мінск, вул. Гікалы, 4
Кошт: 10 руб.
Узрост: 6+
Папярэдні запіс абавязковы:
Тэл. 8 017 342 50 76 (аддзел традыцыйнага мастацтва МАЦНТ)
Тэл. 8 017 377 40 91 (галерэя «Цэнтр»)
Або праз Інстарграм: @centre_gallery