«Сучаснае мінулае» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

«Сучаснае мінулае»

Традыцыйна у Беларусі з пакалення ў пакаленне перадаюцца найбагатыя духоўныя каштоўнасці, якія праслаўляюць маральную сутнасць чалавека. У іх раскрываюцца высокія ідэалы дабра і справядлівасці, павагі да гістрычнага мінулага. На працягу 75 гадоў выладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, перадаюць мастацкі вопыт, спрыяюць захаванню і папулярызацыі традыцыйнай культуры Беларусі, адраджэнню традыцыйных унікальных тэхналогій.

21 кастрычніка а 17.00 у галерэі «Цэнтр» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы работ навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава «Сучаснае мінулае».

На выставе будуць прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў і выпускнікоў каледжа ў такіх відах выяўленчага мастацтва як жывапіс, графіка і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Мастацкія творы адлюстроўваюць шырокі дыяпазон творчых манер і кампазіцыйных схем, прыцягваюць увагу да каляровай гамы, тону, прасторавай глыбіні, пластыкі і яскравай вобразнасці. Маючы асабісты стыль кожны навучэнец дэманструе свой талент і ўнікальнасць. Работы мастакоў ілюструюць сувязь часоў і пераемнасць традыцый у беларускім выяўленчым мастацтве.

Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава плённа працуюць на Міншчыне і ў іншых кутках Беларусі. Гэта важны ўнёсак у фарміраваннем культурнага асяроддзя Мінскай вобласці. Мы спадзяемся, што выстава «Сучаснае мінулае» стане выдатным падарункам для тых, хто цікавіцца арыгінальнай самабытнай культурай, шляхам станаўлення і развіцця беларускага мастацтва.

У адкрыцці выставы прымуць удзел выкладчыкі і навучэнцы Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава, прадстаўнікі аддзела культуры горада, настаўнікі і вучні мастацкіх школ і студый, аматары мастацтва.

Адрас ДУ «Мінскі абласны цэнтр

народнай творчасці», галерэя «Цэнтр»:

220005, г. Минск, вул. Гікалы, 4