Выстаўка-продаж “Арт-джэм”
Канец лета — час збору ўраджаю! Традыцыйна, усё тое, што вырасла на зямлі рупліва збіраецца, захоўваецца і перапрацоўваецца.
Выстаўка-продаж “Арт-джэм” прапаноўвае наведвальнікам захаваць цёплыя ўражанні лета праз набыццё мастацкіх твораў: букеты кветак, гарадскія і вясковыя краявіды, вытанчаныя афорты, лінагравюры з народнымі матывамі, ілюстрацыі да дзіцячай літаратуры — гэты “ ураджай” ужо сабраны ў сценах мастацкай галерэі “Цэнтр”.
Запрашаем наведаць нашу галерэю і выбраць цудоўныя работы маладых беларускіх мастакоў для стварэння сваёй асабістай калекцыі — “слоіка з арт-джэмам”.
Час працы: серада-нядзеля 11.00-19.00