Майстры Барысаўшчыны на «Ганненскім кірмашы» у Зэльве — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Майстры Барысаўшчыны на «Ганненскім кірмашы» у Зэльве

Майстры Барысаўшчыны на «Ганненскім кірмашы» у Зэльве

У пачатку XVIII стагоддзя кірмаш у Зэльве, быў другім па велічыні ў Старым Свеце. На яго з’язджалася вялікая колькасць купцоў з усёй Еўропы. На кірмашы  вялікая ўвага адводзілася пераважна гандлю коньмі, таму нездарма на гербе Зэльвы і лагатыпе свята галоўнае месца адведзена выяве каня. Таксама ўдзел у кірмашы прымалі і рамеснікі таго часу. У 2021 годзе свята «Ганненскі кірмаш» адзначыла ужо свой 300-гадовы юбілей. Праграма свята кожны год мае сваю адметную разынку, што робіць кірмаш больш цікавейшым і разнастайным.

20 жніўня 2022 года майстры Барысаўскага раёна прынялі ўдзел у адкрытым конкурсе-пленэры па саломапляценні «Саламяны цуд», які праходзіў у межах свята «Ганненскі кірмаш-2022». Майстры Алена Янкоўская і Ілона Шлома  прадставілі свой раён, прывезлі хатнія калекцыі саламяных павукоў розных відаў на конкурс (рамбічных, пірамідальных, павукоў-зорак). Барысаўскі раён прыняў удзел у «Ганненскім кірамшы» упершыню.


Пленэр стаў добрай нагодай для новых знаёмств з майстрамі з іншых гарадоў і для абмену карысным вопытам у майстэрстве саломапляцення.