Праект “Народныя майстры Міншчыны” — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Праект “Народныя майстры Міншчыны”

Праект “Народныя майстры Міншчыны”

Праект “Народныя майстры Міншчыны”, які ажыццяўляе Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці працягваецца!

З 16 чэрвеня ў фае МАЦНТ экспануюцца творы народнага майстра Таццяны Мікалаеўны ВОЛКАВАЙ. У экспазіцыі можна ўбачыць тканыя і вышытыя посцілкі, ручнікі і паясы. Уваход вольны. Запрашаем!

Таццяна Мікалаеўна Волкава нарадзілася ў в.Цімкавічы Капыльскага раёна. У 2005 годзе скончыла Салігорскі дзяржаўны педагагічны каледж па класе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і была накіравана на працу ў аг.Семежава Капыльскага раёна.

З верасня 2012 года ўзначальвае раённы Цэнтр ткацтва.

Ткацтва – візітная картка Капыльскага раёна. Таму ўся працоўная дзейнасць Волкавай Т.М. накіравана на яго адраджэнне, захаванне і развіццё.

Народный майстра вядзе мэтанакіраваную работу па далучэнні дзяцей і моладзі да матэрыяльнай і духоўнай культуры.

Пад яе кіраўніцтвам перадаюцца навыкі майстэрства ткацтва майстрам Цэнтра і юным прыхільнікам народнага мастацтва – навучэнцам “Школы ткачоў”.

Волкава Т.М. з’яўляецца актыўнай удзельніцай народнага клуба майстроў “Скарбонка”, а таксама міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і раённых святаў, фестываляў і кірмашоў народнай творчасці (Беларусь, Расія, Украіна, Швецыя, Турцыя і інш.), дзе неаднаразова станавілася лаўрэатам і ўладальнікам Гран-пры.

Шматразова адзначана ганаровымі граматамі Капыльскага раённага выканаўчага камітэта і раённага аб’яднання прафсаюзаў.