«ЯШЧЭ АДЗІН ВІТОК ЧАСУ»: «ЖЫВІЦА» АДСВЯТКАВАЛА 20-ГОДДЗЕ — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

«ЯШЧЭ АДЗІН ВІТОК ЧАСУ»: «ЖЫВІЦА» АДСВЯТКАВАЛА 20-ГОДДЗЕ

29 грамат Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці, 9 падзяк Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» і 3 граматы СПБ, ганаровыя граматы Беларускага саюза музычных дзеячоў і ГА «Беларускі фонд міра». Столькі ўзнагарод атрымалі ўдзельнікі Мінскага абласнога народнага клуба «Жывіца» разам са сваім нязменным кіраўніком Ірынай Карнаухавай. 11 снежня у Доме літаратара па Фрунзе, 5 у Мінску адбыліся цырымонія ўзнагароджання і святочны канцэрт, прысвечаныя 20-годдзю «Жывіцы».

Сярод ганаровых гасцей на гэтай выдатнай падзеі прысутнічалі старшыня Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», празаік, паэт, публіцыст Леанід Крыванос, намеснік дырэктара ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» Вікторыя Ярмоленка, член праўлення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз музычных дзеячаў» Ліліяна Анцух, старшыня Мінскага аддзялення Беларускага фонда міру Дзмітрый Карань, прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі, рэспубліканскіх СМІ, нацыянальнага радыё і іншыя.

Канцэртная праграмма клуба-юбіляра складалася з паэтычных і музычных нумароў удзельнікаў «Жывіцы» – паэтаў, выканаўцаў і творчых калектываў з розных куточкаў Мінскай вобласці – Барысава і Салігорска, Жодзіна і Маладзечна, Уздзеншчыны і Беразіно, Вілейкі і Стаўбцоў, Мінскага раёна і Клецка, Нясвіжа і Пухавіцкага раёна, Заслаўя і Фаніпаля, Смалявіч і г.д. Усё было падрыхтавана так, каб паказаць разнаплавнавасць накірункаў творчасці нашых паэтаў і кампазітараў. Былі і сюрпрызныя моманты.

Мінскі абласны народны клуб «Жывіца» ДУ «МАЦНТ» адзначыў 20 год з Дня заснавання. Гэта былі не толькі гады станаўлення аб’яднання – гэта былі гады творчага ўзлёту шматлікіх аўтараў Міншчыны, якія сталі членамі прафессійных аб’яднанній Штогод народны клуб кампазітараў і паэтаў «Жывіца» адкрывае новыя імёны, падрымлівае клубныя традыцыі і яго ўдзельнікаў, якія пішуць вершы, песні і дэманструюць іх не толькі на справаздачных канцэртах, але і многіх мерапрыемствах нашай краіны. За гэты час склад Саюза пісьменнікаў Беларусі папоўнілі 28 паэтаў-жывічан, 13 кампазітараў-аматараў былі прыняты ў Беларускі саюз музычных дзеячаў. А кіраўнік клуба Ірына Карнаухава – член Союза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза музычных дзеячаў – не раз адзначана пачэснымі ўзнагародамі.