Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне — Минский областной центр народного творчества
Настройка параметров согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Ниже вы найдете подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия.

Файлы cookie, отнесенные к категории "Необходимых", хранятся в вашем браузере, поскольку они необходимы для обеспечения основных функциональных возможностей сайта.... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или изменение настроек вашего согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных, позволяющих установить личность.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен контентом веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие другие функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставлять информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т.д.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, и для анализа эффективности рекламных кампаний.

Минский областной центр народного творчества

Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне

«Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне» – гэта сваё выданне з серыі книг «Беларускае слоўка» у канферэнц-зале Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя І.Х. Каладзеева прэзентаваў загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Уладзімір Іванавіч Куліковіч.

Сустрэча прайшла з удзелам студэнтаў аддзялення прафесій грамадскага харчавання Барысаўскага дзяржаўнага каледжа, педагогаў і навучэнцаў выпускных класаў гімназіі №3 і сярэдняй школы №10 г. Барысава, супрацоўнікаў цэнтральнай бібліятэкі. Акрамя таго, Уладзімір Іванавіч прыбыў з памочніцамі – студэнткамі БДТУ, якія разам са сваім выкладчыкам расказалі аб асаблівасцях разнапланавай вучобы і перспектывах прафесійнага вызначэння і росту будучых спецыялістаў. Гэта значыць, мерапрыемства насіла не толькі канкрэтны пазнавальны кулінарна-філалагічны характар, але і прафарыентацыйны.

Уладзімір Куліковіч прадставіў не толькі «Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне» (над ёй працавалі і студэнты аўтара). Цікавасць прысутных выклікалі першая кніга з серыі «Беларускае слоўка» – «Беларускія месяцы: чаму іх так называюць», а таксама зборнік навуковых артыкулаў па матэрыялах V Міжнароднага форуму «Скарынаўскія чытанні – 2021. Роля кнігі ў сучасным грамадстве», падрыхтаваны на кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій БДТУ. Дарэчы, кандыдат філалагічных навук, дацэнт У.І. Куліковіч з’яўляецца аўтарам і серыі кніг для падрыхтоўкі да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры – «Дзённік алімпіёніка. Выпуск 3» (у гэтага выдання маюцца папяровы і электронны варыянты).

У шматлюднай аўдыторыі сумаваць было некалі. Уладзімір Іванавіч, так бы мовіць, «сышоў у народ»: юныя і дарослыя ўдзельнікі прэзентацыі выдання «Кулінарныя словы: паходжанне і ўжыванне» стараліся растлумачыць значэнне беларускамоўных слоў, прапанаваных на экране вялікага манітора, адказвалі на пытанні Куліковіча. Нават можна было ўнесці свае прапановы і праўкі ў выданне, паколькі аўтар дэманстраваў сігнальны экзэмпляр, выхад якога чакаецца прыкладна праз паўгода. Пагадзіцеся, прыемна апынуцца ў ліку першых, хто ўбачыў і патрымаў у руках будучую кнігу. Спадзяемся, што наша бібліятэка ў ліку першых атрымае гэты зборнік пасля яго канчатковага выхаду ў свет.

А каб было яшчэ весялей, імпрэзу ўпрыгожылі песні ў выкананні студэнтак БДТУ!

Самаму актыўнаму ўдзельніку (а ім аказаўся студэнт аддзялення прафесій грамадскага харчавання БДК) Уладзімір Іванавіч уручыў кнігу «Беларускія месяцы: чаму іх так называюць» з асабістым подпісам. В.І. Куліковіч падарыў кнігі і бібліятэцы Каладзеева.

 

Алена БРЫЦКАЯ
slide 5 to 7 of 7
preload imagepreload image