Метадычны майстар-клас па стварэнні керамічных цацак-каталак — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Метадычны майстар-клас па стварэнні керамічных цацак-каталак

9 лістапада ў галерэі “Цэнтр” ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” адбыўся метадычны майстар-клас па стварэнні керамічных цацак-каталак. Майстар-клас правяла Ганна Іванаўна Белагурцава — выкладчык УА ”Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А.К. Глебава”.

Мерапрыемства было арганізавана ў межах выставы “Сучаснае мінулае” навучэнцаў УА «Мінскі дзяржаўны мастацкі каледж імя А. К. Глебава».

На майстар-клас прыехалі кіраўнікі гурткоў з Цэнтраў культуры Мінскай вобласці (з Нясвіжу, Дзяржынску, Заслаўля, Барысава і інш.), а таксама аматары дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Мінску.