«У рабочы поўдзень» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

«У рабочы поўдзень»

Добрай традыцыяй для Любані стала правядзенне музычна-віншавальных праграм па заяўках гледачоў. Такія мерапрыемствы пад агульнай назвай «У рабочы поўдзень» ладзяцца на ганку раённага цэнтра культуры.

Так, у чарговы раз артысты Любанскага РЦК павіншавалі жыхароў горада і раёна 7 лістапада. Тое, што мерапрыемства было прымеркавана да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, знайшло адлюстраванне ў рэпертуары, з якім выступілі спевакі: з задавальненнем гледачы слухалі песні сваёй маладосці – творы, што былі папулярнымі на эстрадзе ў савецкія часы.