Выстава « NATURE» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Выстава « NATURE»

Выстава « NATURE»

9 сакавіка (чацвер) 2023 года а 17 гадзіне ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» мае адбыцца адкрыццё выставы жывапісу Анастасіі Сегранёвай «NATURE / ПРЫРОДА»
Гледачу прапаноўваюцца каля 50 работ мастачкі Анастасіі Сегранёвай — выпускніцы кафедры жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2018).
Творы мастачкі балансуюць на мяжы двух жанраў: краявіду і нацюрморта, і ў гэтым іх асаблівая прыцягальнасць. Назва выставы «NATURE» падказвае нам, што ў дадзеным выпадку жывапісныя творы хутчэй трэба разглядаць як адлюстраванне фрагментаў жывой прыроды, а не мёртвай натуры.
Анастасія ўжывае прыём увасаблення, калі праз сімвалізм прыродных вобразаў перадаюцца стадыі жыцця чалавека: нараджэнне, росквіт, завяданне і шырокі спектр эмоцый чалавека: радасць, журба, захапленне і інш.
Для стварэння візуальных і ментальных сувязяў паміж гледачом і карцінай мастачка ўжывае незвычайныя ракурсы: зверху ўніз або «унутры» аб’ектаў, на адным з раслінамі ўзроўні.
На творах Анастасіі за рэдкім выключэннем мы не сустракаем людзей, але, відавочна, што гэта адлюстраванне прыроды «прачытанае» чалавекам, а не дакладны «партрэт прыроды». Мастачка вельмі тонка і крэатыўна працуе з матывамі, кампазіцыяй, каларытам у сваіх работах, але гэта «удумлівасць» не пазбаўляе жывапіс шчырасці выказвання і эмацыянальнай экспрэсіі.
Экспазіцыя сфарміравана з работ апошніх 7 год, таксама ў межах выстаўкі адбудзецца прэм’ера некалькіх палоцен, якія былі напісаны ўжо ў 2023 г.

Выстаўка працуе з 9 сакавіка па 31 сакавіка 2023 г.
Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76
Кошт уваходнага білета – 3 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 1 руб.