Праздник-конкурс «Велікодная пісанка»
- 01.12.2021 12:46
- 162
Яшчэ з дахрысціянсіх часоў яйка служыла сімвалам вясенняга сонца. Яно ўвасабляла народныя ўяўленні пра жыццёвыя сілы, сімвалізавала абуджэнне прыроды пасля зімовага сну, з’яўлялася сведчаннем чалавечага дабрабыту.
З прыняццем хрысціянства яйкі (крашанкі, пісанкі, шкабанкі, ці драпанкі) ўвайшлі ў абрад святкавання Вялікадня. Гэтыя мініяцюрныя творы народнага мастацтва сімвалізуюць бессмяротнасць і адраджэнне. Для беларусаў яйка з’яўляецца асноўным сімвалам Велікоднай абраднасці, увасабляючы сабой любоў да жыцця, яго безупынны характар. Мастацкае аздабленне пісанак надае ім глыбокае сімвалічнае значэнне. Пісанкі выконвалі спецыяльна для асвячэння на ўсяночнай у царкве ці касцёле, пасля чаго іх раздавалі дзецям, дарылі валачобнікам. Шырока ўключаліся пісанкі ў розныя гульні і забавы. “Важна падкрэсліць, што занятак гэты выключна мужчынскі: “Каталі яйца, гулялі. Сразу жэрабя цягнуць, каму пачынаць парваму, бяруць палачку і бяруцца рукамі да верха, хто зьверху – таму перваму пачынаць. Первы пакаціў сваё яйцо, слкдуючы я качу. Есьлі маё яйцо пакаціласа і ўдарыласа ў яго яйцо, значыць я яго яйцо забіраю, а есьлі не ўдарылася – следуючы коціць.Трэці ідзе, там жа цэлы калекціў.Напрымер, я пакаціў – не пабіў, ён пакаціў – не пабіў, а той пакаціў і пабіў, яму разрашаецца другі раз каціць, значыць, ён два забірае. Вот такая была гульня”(Іосіф Ільюшчыц, 1926 г.н., в. Рог, Салігорскі раён)1. Іх дарылі адзін аднаму для выказвання прыхільнасці.
У славянскіх народаў традыцыі дэкаравання пісанак вызначаюцца адзінствам тэхналогіі. Паўсюдна пераважала васкаванне. Паралельна шырока выкарыстоўвалася суцэльная афарбоўка яек, якія называліся крашанкамі.
Традыцыі вырабу пісанак у Беларусі на сённяшні дзень амаль забытыя, таму ў мэтах выяўлення дыяпазону традыцыйных і сучасных форм вырабаў, арнаментальных матываў, разнастайнасці тэхналогій і мастацкіх прыёмаў рамяства ў рэгіёне, а таксама пошуку шляхоў адраджэння традыцый аздаблення велікодных яек і было прынята рашэнне правядзення свята-конкурсу майстроў беларускай пісанкі “Велікодная пісанка”.
У свяце-конкурсе прымаюць ўдзел майстры Мінскай вобласці, сярод якіх як дзеці, так і дарослыя. Удзельнікі конкурсу звяртаюць свой погляд на разнастайнасць традыцыйных прыёмаў аздаблення яек і зацікавяць выкарыстаннем аўтарскіх тэхнік, дапамагаюць зазірнуць у таемны свет велікодных сімвалаў. Канкурсанты ў сваіх работах выкарыстоўваюць традыцыйныя і сучасныя тэхнікі аздаблення велікодных яек: тэхніку роспісу воскам (шпількай, цвіком); тэхніку простай афарбоўкі “крашанкі”, “травянкі”, “капанкі”, “драпанкі”, інкрустацыю саломкай, упрыгоджванне бісерам. Маладыя майстры прадстаўляюць таксама сучасныя тэхнікі дэкаравання такія як квілінг і дэкупаж.
Галоўны вынік конкурсу – захаванне і адраджэнне традыцый мастацтва аздаблення велікодных яек і далейшае развіццё гэтай самабытнай з’явы нацыянальнай культуры, яе прасоўванне ў сучасны побытавы асяродак.
Фото
Поделиться в:
- 26.03.2024 17:09
Тематическая площадка «Сила выбора» г. Несвиж
- 20.03.2024 12:23
Широкая Масленица в Борисове
- 19.03.2024 13:49
Масленица в Минском районе
- 18.03.2024 15:15
ЖИВИЧАНЕ НА XXXI МИНСКОЙ МЕЖДУНАРОДНОЙ КНИЖНОЙ ВЫСТАКЕ-ЯРМАРКЕ
- 18.03.2024 15:13
Масленица в Жодино
- 15.03.2024 16:58