Выстава пераможцаў II Онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый» — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Выстава пераможцаў II Онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый»

З 20 мая (серада) 2026 года ў мастацкай галерэі ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці» распачне сваю працу выстава пераможцаў II Онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый».

Вывучэнне нацыянальных традыцый, багатага фальклорнага, этнаграфічнага і краязнаўчага матэрыялу родных мясцін выхоўвае пачуццё гонару за Радзіму, мінулае, адказнасць за захаванне народнай спадчыны. Арганізатары Онлайн-конкурса творчых работ дзяцей і падлеткаў «Палітра традыцый» — Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці, прапанавалі юным мастакам вывучыць спецыфіку народнага касцюма свайго рэгіёна і адлюстраваць яе ў творчых працах. На выставе прадстаўлены творчыя працы пераможцаў конкурсу, які праводзіўся ў 2025 годзе ўжо другі раз.

Больш за 30 удзельнікаў 8-15 год, якія займаюцца ва ўстановах культуры Мінскай вобласці адмыслова стварылі свае малюнкі для гэтага праекту. Вялікі ўнёсак у справе па захаванню пераемнасці і перадачы маладым пакаленням ведаў аб традыцыйнай беларускай культуры быў зроблены кіраўнікамі мастацкіх студый і выкладчыкамі мастацкіх школ дзе займаюцца ўдзельнікі конкурсу.

Магчымасцю правесці выставу ў галерэі «Цэнтр» былі ўзнагароджаны ўдзельнікі студый, дзе займаюцца юныя мастакі, чые працы занялі першае месца ў трох узроставых катэгорыях. Гэта навучэнцы гурткоў «Чароўны пэндзаль» і «Акварэлькі» дзяржаўнай установы культуры «Уздзенскі раённы Дом культуры», а таксама з узорнай студыі выяўленчага мастацтва «Палітра» філіяла «Замастоцкі цэнтр вольнага часу» дзяржаўнай установы «Мінскі раённы цэнтр культуры».
Конкурс і выстава пераможцаў скіраваны на падтрымку творчых намаганняў маладых мастакоў, а тэматыка праекта спрыяе вывучэнню і захаванню нацыянальных традыцый.

Выстава працуе з 20 па 31 мая 2026 г.

Месца правядзення: мастацкая галерэя «Цэнтр» ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці»
Адрас: Мінск, вул. Гікалы, 4
Час працы: серада-нядзеля: 11:00 — 19:00
Тэл. 8017 342 50 76 @gallery_centre
Кошт уваходнага білета – 5 руб., студэнцкага, дзіцячага, ільготнага білета – 2 руб.