Майстар-клас па стварэнню аб’ёмнай скульптуры з сена — Минский областной центр народного творчества
Минский областной центр народного творчества

Майстар-клас па стварэнню аб’ёмнай скульптуры з сена

1 лістапада ў галерэі «Цэнтр» Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці адбыўся майстар-клас па стварэнню аб’ёмнай скульптуры з сена. Які стаў вынікам супрацоўніцтва з Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжам імя А.К.Глебава, і стаў працягам выставы навучэнцаў каледжа «Сучаснае мінулае».
Метадычны майстар-клас быў праведзены выкладчыкам каледжа Сцяпурка Таццянай Аляксееўнай і навучэнцамі каледжа. У «Цэнтр» прыехалі прадстаўнікі цэнтраў культуры з Слуцка, Мар’інай Горкі, Дзяржынска, Чэрвеня, Салігорска.