Минский областной центр народного творчества
Опубликовано на Минский областной центр народного творчества (https://cultur.by)

Главная > У вёсцы Новаянчына любяць танчыць “Нарэчаньку”

29 января, 2021 - 16:08

У вёсцы Новаянчына любяць танчыць “Нарэчаньку”

Жанчыны фальклорнага гурта «Суседкі», як і ў цёмныя зімовыя вечары нашы продкі,  сабраліся, каб адзначыць Каляды. Традыцыйна Каляды звязваліся з днём першага зімовага сонцастаяння і сімвалізавалі пачатак новага года як сонечнага, так і сельскагаспадарчага.  Калядныя святкаванні ў  Новаянчына працягваюцца да  Вадохрышча.

Ведаюць у Новаянчына розныя спосабы каляднай варажбы. Абавязковым дзеяннем было варажыць на будучы ўраджай. На святочны стол жанчыны пад абрус  падкладалі сена, і выцягнуўшы доўгую саломіну, адзначылі, што год будзе добрым, а жыта –  высокім. Ведаюць жанчыны фальклорнага гурта «Суседкі» і тое, як варажыць на суджанага. Марыя Іванаўна Салаўёва знайшла суджанага, абдымаючы плот. Апусціўшы лучынку ў стакан з вадой і паставіўшы яго пад ложак, Таццяна Васільеўна Данілава ўбачыла свайго будуча мужа ў сне, Раіса Паўлаўна Анікеева – з дапамогай  каляднай кашы.

Прадэманстравалі «Суседкі» таксама як рыхтаваць стравы на  другую — багатую куццю. Гэта каляднае святкаванне раней супадала з сустрэчай Новага года, таму ў кожнай хаце iмкнулiся падкрэсліць дабрабыт сям’i на ўвесь будучы год. У адпаведнасцi з iснуючым павер’ем: як сустрэнеш новы год, такiм ён i будзе.

Галоўнай стравай  у вёсцы Новаянчына на Шчадрэц  былі і застаюцца бліны-скавароднікі, рэцэпт прыгатавання якіх быў прадманстраваны. Таксама на стол  падавалi каўбасы, сала, рознае печыва.

 Па старадаўніх павер’ях у перыяд ад Каляд да Вадохрышча нельга было працаваць, таму праводзілі свой вольны час жыхары ў танцах і спевах. Асабліва любяць тут танчыць «Нарэчаньку». Напрыканцы народнага абраду нязменны гарманіст фальклорнага гурта Валянцін Барысавіч Анікееў пажадаў усім моцнага здароўя і дабрабыту.


Источник: https://cultur.by/articles/u-vyoscy-novayanchyna-lyubyac-tanchyc-narechanku