Традыцыйныя рамёствы і промыслы – духоўны і матэрыяльны набытак многіх пакаленняў беларусаў, тое, што вызначае нашу адметнасць, сувязь з зямлёй і продкамі.
Сёння ў Мінскай вобласці рамеснай дзейнасцю займаюцца больш за 3000 умельцаў – пераемнікаў і прадаўжальнікаў народных традыцый.
Дзякуючы майстрам-умельцам сёння на Міншчыне плённа развіваецца ткацтва, ганчарства, выцінанка, традыцыйная вышыўка, лоза- і саломапляценне, ткацтва паясоў і інш.
Народныя ўмельцы з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі шматлікіх мерапрыемстваў рэгіянальнага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню.
96 майстроў з’яўляюцца членамі Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. 37 умельцаў, якія займаюцца традыцыйным рамяством, прадаўжаюць і развіваюць яго традыцыі праз выкананне ўзораў традыцыйных вырабаў, ствараюць мастацкія каштоўнасці, што з’яўляюцца працягам народных традыцый, вынікам мастацкага мыслення, уласцівага традыцыйнай народнай культуры, адлюстраваннем беларускай нацыянальнай ментальнасці, удастоены ганаровага статусу “Народны майстар Беларусі”.
На гэтай старонцы можна пазнаёміцца з лепшымі майстрамі Міншчыны.
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.