У канцы 2003 года на 32-й сесіі ЮНЕСКА была прынята "Міжнародная канвенцыя па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны", да якой Беларусь далучылася Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у канцы 2004 года – першая сярод краін былога СССР. Для нашай краіны гэтая Канвенцыя ўступіла ў сілу 20 красавіка 2006 года.
На 01.01.2016 нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці наступным аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны Мінскай вобласці:
- калядны абрад “Цары” вёскі Семежава Капыльскага раёна (2007);
- мясцовы песенны стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень калектываў “Глыбокія крыніцы” в.Закальное, “Павалякі” в.Обчын, “Журавушка” в.Ямінск Любанскага раёна (2008);
- калядны абрад “Шчадрэц” вёскі Рог Салігорскага раёна (2009);
- калядны абрад “Цягнуць Каляду на дуба” вёскі Новіны Бярэзінскага раёна (2012);
- традыцыя закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў вёскі Семежава Капыльскага раёна (2012).
Па выніках разгляду прапаноў Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь прынята пастанова Савета Міністраў ад 2 жніўня 2016 года “Аб наданні статусу і катэгорый гісторыка-культурнай каштоўнасці, пазбаўленні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь”. Сярод нематэрыяльных праяў творчасці чалавека статус гісторыка-культурнай каштоўнасці цяпер маюць яшчэ 6 аб'ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Міншчыны:
- традыцыя ткацтва паясоў у Валожынскім раёне (агр. Ракаў і Сакаўшчына) (2013);
- урачыстасць у гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай “Будслаўскі фэст” (Мядзельскі раён) (2014);
- казкавая традыцыя Уздзеншчыны ў рэпрэзентацыі Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з в. Магільна (2014);
- традыцыя шанавання Святога каменя в.Крамянец Лагойскага раёна (2014);
- абрад “Перанос Міхайлаўскай свячы” ў агр.Вяляцічы Барысаўскага раёна (2015);
- спеўная традыцыя міжрэчча вярхоўяў Пцічы і Случы ў в.Баранава і в.Прусы Старадарожскага раёна Мінскай вобласці (2015).
21 чэрвеня 2017 года статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь атрымала Ігрышча “Ката пячы” аг. Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Аб’екты нематэрыяльнай культурнай спадчыны, па якіх рыхтуюцца прапановы для надання статусу нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь:
- абрад “Навасельская свяча”, тэхналогія старадаўняга піваварэння, спецыфічны прынцып апрацоўкі дрэва “Бярэзінская лыжка” (Бярэзінскі раён);
- традыцыя саламяных дываноў “Рухаўскія дываны” (аплікацыйнае пано з фарбаванай саломкі) (Старадарожскі раён);
- тэхналогія пляцення традыцыйных кашоў з сасновай лучыны (дранкі) (Стаўбцоўскі раён);
- тэхналогія хлебапячэння в.Жораўка; абрады русальнага тыдню в.Камуна і в.Шыпілавічы (Любанскі раён).
► ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОЕ НАСЛЕДИЕ МИНСКОЙ ОБЛАСТИ►
►ОХРАНА ИСТОРИКО-КУЛЬТУРНОГО НАСЛЕДИЯ►
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.
День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь красной датой вписан в годовой календарь. Это особый праздник, который в первую очередь...