Галоўны выставачны цэнтр Міншчыны
Мастацкая галерэя ДУ “Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці” за 20 год існавання стала сапраўдным цэнтрам выставачнай дзейнасці і прапаганды творчасці народных майстроў, традыцыйных рамёстваў і сучасных напрамкаў развіцця дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У свой час тут былі праведзены тэматычныя выстаўкі практычна ўсіх раёнаў вобласці, што дало магчымасць мінчанам і гасцям горада азнаёміцца з работамі клубаў майстроў, гурткоў, студый, лепшых народных майстроў і іх вучняў, у якіх увасобіліся мясцовыя традыцыі народнай культуры.
Мастацкая галерэя сёння карыстаецца папулярнасцю ў шырокага кола прадстаўнікоў творчых саюзаў і навучальных устаноў, значнае месца ў яе дзейнасці займае арганізацыя персанальных выставак майстроў і мастакоў. Менавіта такое супрацоўніцтва і надае новыя штрыхі дзейнасці выставачнай залы. На працягу года звычайна праводзіцца да 12 выстаў.
Асаблівую цікавасць наведвальнікаў заўсёды выклікаюць штогадовая Рэспубліканская выстаўка Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці “Калядныя ўзоры”, Міжнародная выстаўка дызайнераў галаўных убораў і аксэсуараў “Шляпный вернисаж”, выстаўка аўтарскага тэкстылю, лямцу, лялек і цацак “Принцесса на подушечке”. Падчас правядзення выстаў арганізуюцца майстар-класы, творчыя сустрэчы, літаратурныя вечарыны, школы майстэрства.
Новыя напрамкі ў тэматыцы выстаў, павышэнне ўзроўню іх арганізацыі і правядзення, рэклама на радыё, тэлебачанні, прэсе прыцягваюць у мастацкую галерэю ўсё большую колькасць наведвальнікаў.
Кантактныя тэл.: 8(017) 377-40-91: 8(017) 342-50-76
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.
День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь красной датой вписан в годовой календарь. Это особый праздник, который в первую очередь...