Вялікую значнасць у захаванні традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, трансляцыі яе лепшых узораў набылі ўстановы новага тыпу: дамы і цэнтры рамёстваў, цэнтры традыцыйнай культуры. У вобласці налічваецца 12 дамоў і цэнтраў рамёстваў, 4 цэнтра традыцыйнай культуры, 5 дамоў майстра, 1 цэнтр ткацтва, 4 цэнтра народнай творчасці.
На іх базе дзейнічае 120 клубных фарміраванняў: 15 аматарскіх аб’яднанняў, 93 гурткоў ДПМ і выяўленчага мастацтва, 10 курсаў-майстэрань, 2 вакальна-харавыя гурты, 11 аб’яднанняў носяць ганаровае найменне “народны аматарскі калектыў”.
Важнай асаблівасцю працы дадзеных устаноў з’яўляецца ўвага да аўтэнтычных форм матэрыяльнай і духоўнай культуры, асабліва гэта датычыцца сельскіх устаноў, якія непасрэдна працуюць з жыхарамі вёсак. Звычайна установы такога тыпу праводзяць актыўную экспедыцыйную дзейнасць, вядуць картатэкі майстроў, падтрымліваюць кантакты з мясцовымі умельцамі, якія не працуюць у дзяржаўнай сістэме культуры.
Галоўнымі задачамі устаноў традыцыйнай культуры з’яўляюцца: аднаўленне тэхналогій традыцыйных рамёстваў, мясцовых абрадаў і звычаяў, звязаных з традыцыйным сялянскім побытам, каардынацыя работы майстроў, прапаганда i распаўсюджванне лепшых узораў народнай творчасці рэгiёна. У дамах (цэнтрах) рамёстваў рэгулярна ладзяцца выставы лепшых работ майстроў дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва, пастаянна абнаўляецца і дапаўняецца сабраная калекцыя; ладзяцца выязныя выставы і разавыя выставы-продажы. Пры цэнтрах дзейнічаюць этнаграфічныя куткі напрыклад, “Сялянская хата ХІХ стагоддзя” і музейны пакой “Гісторыя вёскі Морач” у Морачскім цэнтры рамёстваў Клецкага раёна, музей беларускай пісанкі пры Вілейскім раённым доме раместваў, музей драўлянай лыжкі пры Бярэзінскім цэнтры традыцыйнай культуры.
У сярэднім у год цэнтрамі і дамамі рамёстваў праводзіцца каля 1500 культурна-масавых мерапрыемстваў.
Дамы і цэнтры рамёстваў:
Квасыницкі цэнтр рамёстваў (Слуцкі раён)
Крывіцкі раённы цэнтр рамёстваў (Мядзельскі раён)
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.