МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Запрашэнне на прэм’еры спектакляў

23 і 24 ліпеня 2021 года Нясвіжскі раённы цэнтр культуры запрашае ўсіх жадаючых на прэм'еры спектаклей «Ён – мужык, а яна – паненка», «Бог ёсць любоў». Над іх пастаноўкай працуе Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл. Спектаклі пройдуць у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Нясвіж».

 23 чэрвеня  адбудзецца спектакль «Ён – мужык, а яна – паненка» па п’есе Ж.-Б. Мальера «Жорж Дандэн, ці абдураны муж», беларускі пераклад якой зрабіў Зміцер Ермаловіч-Дашчынскі.

Галоўны персанаж – Салома – самалюбівы і багаты селянін, недарэчны і не надта прывабны, сватаецца да Альжбэты – дачкі збяднелага шляхціца Вайніловіча. Для Саломы гэты шлюб – магчымасць атрымаць дваранскі тытул, для Вайніловіча і яго жонкі – выратаванне ад фінансавага краху. Але вяселле Саломы  і Альжбэты  не прыносіць нікому шчасця. Дваранка і прыгажуня Альжбэта саромеецца мужа-прастака, яе бацькі пастаянна папракаюць яго ў невуцтве. Што можа сялянскае слова звычайнага мужыка супраць дваранскага слова высакароднай жонкі?  Да таго ж, да Альжбэты заляцаецца малады і прыгожы паніч Станіслаў. Салома ж, чалавек, схільны да самакапання і вінаваціць ва ўсім самога сябе: «Ты сам гэтага хацеў, Салома».

У п’есе наглядна паказана некаторая смяшлівасць і недарэчнасць чыноў, званняў і няроўнасці сярод людзей. Кланяйцеся, прасіце прабачэння, правільна звяртайцеся, інакш без гэтага і слова не дадуць вам сказаць!

24 ліпеня можна паглядзець спектакль «Бог ёсць любоў», які пастаўлены паводле  п’есы А. Дударава «Чорная панна Нясвіжа». У аснове п’есы трагічная і ўзнёслая гісторыя кахання польскага караля з дынастыі Ягелонаў – Жыгімонта Аўгуста і прыгажуні Барбары Радзівіл. Прыдворныя інтрыгі, рыцарская высакароднасць, прыгожыя і моцныя пачуцці, палітычныя разлікі… Тут ёсць усё. Не абышлося ў рамантычнай гісторыі і без людской хітрасці і вераломства.

Мала ў каго атрымліваецца дасягнуць ідэальнага кахання, хоць такія прыклады ёсць у жыцці, але практычна кожны з нас марыць і імкнецца да гэтага. На жаль, не ўсім наканавана лёсам спазнаць каханне, аднак спектакль «Бог ёсць любоў» выдатна ўмацоўвае надзею людзей у яго існаванне.

Запрашэнне на прэм’еры спектакляў
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...