19 жніўня Дом фальклору гасцінна расчыніў свае дзверы для ўсіх жыхароў і гасцей вёскі. Сярод іх былі: калектыў ДУ «Барысаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Барысаўскага раёна», вучні пачатковых класаў ДУА «Зачысцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Барысаўскага раёна», метадысты ДУК «Раённы цэнтр народнай творчасці» і «Цэнтр традыцыйнай культуры» г. Барысава.
Раніцай ў гэты дзень адбылося асвячэнне яблык і іншай садавіны з новага ўраджаю ў царкве суседняй вёсцы Кастрыца. Ружовыя малінаўкі, наліўныя таўстушкі і іншыя сакавітыя плады ранніх сартоў неслі у лазовых кошыках, каб асвяціць Божае дараванне і пакаштаваць яго смак на вялікае свята.
З духмяным яблычным пірагом фальклорны калектыў «Суседкі» вітаў усіх на ўваходзе ў Дом фальклору. Потым гутарку з прысутнымі павяла дырэктар Дома фальклору і нязменны кіраўнік фальклорнага гурта «Суседкі» Раіса Паўлаўна Анікеева. Яна расказала гісторыю стварэння вёскі Новаянчына і правяла экскурсію па Новаянчынскаму Доме фальклору. Госці пазнаёміліся з экспанатамі музея сялянскага побыту, які размяшчаецца ў адным з пакояў.
Удзельніцы калектыву «Суседкі» частавалі ўсіх гасцей яблыкамі, расказвалі пра адметныя прыкметы ў гэты дзень. Кожны прысутны, калі частаваўся, павінен быў загадаць жаданне. І калі гэта зрабіць з першым яблычным кавалачкам, то яно абавязкова споўніцца.
На працягу ўсяго свята ў выкананні «Суседак» гучалі народныя песні «З вішнёвага саду», «Яблынька мая», «З-пад каменя», а спасаўскія прыпеўкі выконвала Ніна Гаўрылаўна Карпека.
Удзельнікамі вясёлых конкурсаў сталі самыя юныя госці мерапрыемства. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем удзельнічалі ў эстафетах і віктарынах з яблыкамі: дапаўнялі «яблычныя» прыказкі, падбіралі прыгожыя словы ў конкурсе «Хвалёны яблык», без дапамогі рук пераносілі яблыкі ў эстафеце «Спрытны яблык», стараліся на адлегласці патрапіць яблыкам у кошык. З азартам стараліся скласці цэлы яблык у конкурсе “Знайдзі палову”, разгадвалі загадкі, успаміналі прыказкі і народныя прыкметы, звязаныя з Яблычным Спасам.
Свята прайшло ў атмасферы радасці і ўзнёсласці, кожны меў магчымасць далучыцца да вытокаў мінулага, памятных традыцый свайго народа.
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.
День защитника Отечества и Вооруженных Сил Республики Беларусь красной датой вписан в годовой календарь. Это особый праздник, который в первую очередь...