МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

«Вясельныя строі Міншчыны» – цікавыя сведкі мінулага

Выходзіць замуж у класічнай белай сукенцы ў падлогу сталі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя. Аднак XX стагоддзе не прайшло дарэмна для такой кансерватыўнай рэчы як белая сукенка маладой. Гэты ўбор мяняў даўжыню, фасон і нават колер.

Зараз сучасныя нявесты быццам спаборнічаюць у тым, чый убор больш пышны і арыгінальны. Таму фантазія дызайнераў сёння не ведае межаў. І параўноўваць цяперашнія вясельныя сукенкі з уборамі мінулых гадоў нават не прыходзіцца. Прадстаўленыя ў выставачнай зале вясельныя строі Міншчыны розных перыядаў на выгляд вельмі простыя і, тым не менш, прыгожыя, арыгінальныя і ўрачыстыя. Вясельная мода кожнага гістарычнага перыяду здольна здзівіць самымі нечаканымі адметнасцямі.

У пачатку XX стагоддзя вясельнай сукенкай магло быць любое святочнае адзенне, якое дзяўчына магла выкарыстаць ў далейшым для іншых жыццёвых урачыстасцей. Часта вясельны ўбор шылі самастойна.

 З прыходам 1920 гадоў стыль усіх сукенак наогул, і вясельных у прыватнасці, пачаў мяняцца. Сілуэт стаў больш мяккім і свабодным. Сукенка стала карацейшай, а ў моду ўвайшла доўгая фата.

У пасляваенны час вясельную сукенку замянілі строгія касцюмы: спадніца ніжэй за калена і падоўжаны пінжак. Жаніхі адзявалі ваенную парадную форму і ўзнагароды…

Вясельны ўбор кожнага рэгіёна і фотаздымкі маладажонаў Міншчыны дапамогуць даведацца аб многіх адметнасцях вясельных строяў абазначанага часу на тэрыторыі вобласці.

Калі спыніцца ля стэнда вясельнага строю Любаншчыны, то нескладана заўважыць, што самым галоўным элементам адзення нявесты ў 40-ыя гады 20 стагоддзя быў шапель, выраблены са штучных кветак. Спадніца была ўнізе з лямоўкамі (падол абшыты стужкамі) і гарсэт пашыты з крамнай тканіны «кітайкі». Пазней сукенкі маладых былі на гестках, з рукавамі-фанарыкамі. Адразныя «таццянкай» і ў складачкі яны былі светлых адценняў у кветачкі. Найчасцей гэта былі шоўк, крэпдэшын, атлас бела-ружовай гамы. Таксама характэрна наяўнасць пінжака, які заўсёды шылі з тканіны, вырабленай з воўны цёмных адценняў.

Мабыць, многім будзе цікава даведацца, што асаблівасцю Барысаўшчыны стала захаванне старога і сімвалічнага элемента маладой – вянка з вэлюмам, які ўпрыгожаны зялёным аспарагусам, і сукенкі з віскознай тканіны ружовага колеру з далікатным кветкавым узорам, яны былі адразнымі з ліфам, які аблягаў стан. На шыі маладой павязана чырвоная атласная стужка ад сурокаў…

На выстаўцы вы даведаецеся і аб вясельнай сукенцы з трохмятровым вэлюмам, расшытым бусінкамі. А яшчэ цікава ведаць, як на Клеччыне вясельную сукенку аздаблялі кветачкамі з тканіны, зробленымі ўручную.

Кожны вясельны ўбор мае свае адметнасці. Паглядзеўшы на яго, адразу можна ўявіць прыгожыя маладыя твары жаніха і нявесты. Магчыма, камусьці захочацца аднавіць вясельныя традыцыі любога з рэгіёнаў вобласці, тады гэта стане своеасаблівай павагай да традыцый нашых бацькоў і дзедаў.

Наведаць выставу можна да 16 кастрычніка 2021 года (уключна) у сераду-нядзелю з 11.00 да 19.00 па адрасу: вул. Гікала, 4. Выхадныя дні: панядзелак і аўторак.

Кантакты: мастацкая галерэя, тэл. +375(17)377-40-91

Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...