МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Велікодныя сакрэты

Праваслаўная частка насельніцтва актыўна рыхтуецца да Вялікадня, які святкуецца сёлета 2 мая. З гэтай нагоды людзі актыўна наведваюць богаслужэнні,  асвячаюць кулічы і фарбаваныя яйкі, збіраюць сваю сям’ю за накрытым сталом. Установы культуры Мінскай вобласці таксама праводзяць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных аднаму з галоўных рэлігійных свят, якое аб’ядноўвае людзей, напаўняе іх душы любоўю, радасцю і жаданнем дзяліцца сваёй душэўнай цеплынёй.

Напрыклад, работнікі Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці раскрываюць велікодныя сакрэты сваім экскурсам аб ролі і важнасці  апошняй нядзелі перад Вялікаднем –  Вербнай нядзелі. Вербніца  распачынала перыяд самай адказнай і сур'ёзнай перадсвяточнай падрыхтоўкі. Аб тым, чаму менавіта вярба стала сімвалам перадвелікоднага перыяду на нашых землях, адкуль узялася традыцыя фарбаваць яйкі, чаму не заўсёды супадаюць праваслаўны і каталіцкі Вялікадні і пра іншыя цікавыя рэчы можна  даведвацца падчас сустрэч –  "Велікодныя традыцыі беларусаў". 
Ці ведаеце вы, што галінкі вярбы рыхтавалі загадзя. Звязвалі ў пучкі па тры ці пяць і ўпрыгожвалі кветачкамі з каляровай паперы або нават кветкамі, спецыяльна нарыхтаванымі і засушанымі з лета, а таксама рознакаляровымі стужкамі. Асвенчаная вярба надзялялася магічнымі якасцямі, найперш лекавымі і засцерагальнымі.

Той, хто прыносіў дадому пасвечаныя галінкі, злёгку сцёбаў імі ўсіх дамачадцаў, перш за ўсё дзетак, і прыгаворваў:
Вярба б'е –  не я б'ю,
За тыдзень – Вялікдзень.
Будзь здароў, як вада,
А расці, як вярба.
Будзь здароў на ўвесь год,
Будзь так весел, як вясна,
Будзь так моцны, як зіма.
Не будзь санлівы, да работы лянівы,
Не будзь завіслівы.
Але будзь здароў, як вада!
Расці, як вярба!
Будзь багат, як зямля!
Ад року да року
Вярбою па боку.

Работнікі Нясвіжскага раённага цэнтра народнай творчасці арганізавалі выставу-продаж “Вербны кірмаш”, каб частку выручаных грошай адправіць на дабрачыннасць.

23 красавіка  ДУ «Стаўбцоўскі РЦК» запрашае майстроў беларускай пісанкі на рэгіянальнае свята-конкурс «Велікодная пісанка», якое ўжо шосты раз пройдзе ў Стоўбцах. Напярэдадні мерапрыемства на базе ГУ “Стаўбцоўскі РЦК” для кіраўнікоў гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў дэкаратыўна-прыкладнога напрамку адбыўся майстар-клас па роспісе пасхальных яек воскам. Яго правяла метадыст па традыцыйнай народай культуры і фальклору Людміла Іларыёнаўна Віцько. Асноўная мэта правядзення майстар-класа –  захаванне і адраджэнне традыцый аздаблення велікодных яек воскам і іх папулярызацыя ў сучасным побытавым асяродку.

 Яйка спрадвеку сімвалізуе Зямлю і адраджэнне. Таму і ўзоры, якія пісаліся на ім,  невыпадковыя, а кожны мае свае значэнне. Узоры пісанак, іх колер, перадаваліся з пакалення ў пакаленне ў нязменным выглядзе. Удзельнікі майстар-класа атрымалі тэарэтычыя веды і практычныя навыкі ў традыцыйным прыёме аздаблення яек воскам, зазірнулі ў таямніцы велікодных сімвалаў. Асабліва карысна гэта было для маладых спецыялістаў, якія прынялі ўдзел у майстар-класе.

Пухавіцкі раённы цэнтр культуры шэсць дзён у красавіку наладжваў работу выставы-кірмашу “Пасхальны сувенір”, дзе можна было набыць вырабы дэкаратыўна-прыкладной і рамесленнай творчасці.

Работнікі Маладзечанскага Палаца культуры падрыхтавалі пасхальны спецвыпуск у відэапраекце “Бац-бац и готово”. Не будзе лішнім уменне аформіць велікодную паштоўку ці пераняць іншыя цікавыя ідэі.

 28 красавіка ДУК “Нясвіжскі раённы цэнтр культуры” запрашае на адкрыццё 13-й раённай выставы “Яечак сёлета багата – мы шчыра сустракаем свята”. І сапраўды, жадаем каб свята выдалася ўсім на радасць.

Велікодныя сакрэты
Велікодныя сакрэты
Велікодныя сакрэты
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...