МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай

У Стаўбцоўскім раённым цэнтры культуры адбыўся творчы вечар кампазітара, выкладчыка музычна-тэарэтычных дысцыплін Баранавіцкага музычнага каледжа Тамары Барэхавай. Цудўнае свята з песнямі і шчырымі словамі прызнання падарылі ёй на Стаўбцоўшчыне з нагоды  50-гадовага юбілею. Тамара Міхайлаўна добра вядома ў музычных, літаратурных і мастацкіх колах Беларусі.

Павіншаваць юбілярку прыйшлі: дырэктар Мінскага абласнога Цэнтра народнай творчасці  Ірына Пазняк, кіраўнік народнага клуба паэтаў і кампазітараў “Жывіца” Ірына Карнаухава, адміністрацыя Стаўбцоўскага райвыканкама, в.а. начальніка аддзела ідэалогіі і культуры Святлана Жыбуль, дырэктар Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Курмышава і іншыя.

Нарадзілася Тамара Маляўка (Барэхава) ў Барысаве. Дзяцінства, юнацтва і маладосць яе   прайшлі ў Стоўбцах. Яна скончыла Мінскае музычнае вучылішча, Беларускую акадэмію музыкі,  Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце РБ. Працавала выкладчыкам Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў. У 20-гадовым узросце стала загадчыкам музычна-тэарэтычнага аддзялення, потым – завучам, у 32 гады – дырэктарам школы і кіравала ўстановай цэлае дзесяцігоддзе. З 2009  года  выкладае  сальфеджыа і музычную літаратуру ў каледжы.    

Кампазітар Тамара Барэхава  напісала музыку  да вершаў многіх славутых беларускіх паэтаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Пятруся Броўкі і інш, а таксама на творы сучасных аўтараў –  Васіля Жуковіча, Яўгена Карпуця,  Міколы Маляўкі, Алеся Камароўскага. Гучала яна на святах беларускага пісьменства і друку, Пеўчым полі, Напеве зямлі маёй і іншых.

У Тамары Міхайлаўны ёсць зборнікі “Поле”, “Добры вечар”, “Сустрэча з надзеяй”. Тэматыка іх самая разнастайная. Выданне зборнікаў стала магчымым, дзякуючы Мінскаму абласному цэнтру народнай творчасці, падтрымцы народнага клуба кампазітараў і паэтаў Міншчыны “Жывіца”.

Тамара Барэхава напісала музыку для жаночага вакальнага ансамбля “Любава”, школьнага ансамбля “Бусінкі”. Яна з’яўляецца аўтарам гімнаў да фестываляў юных музыкантаў “Сымон-музыка”, харэаграфічнага фестывалю “Бусляняты”, фестывалю дзіцячага тэатра “Казкі жыцця”. Песню “Поле” можна пачуць на святах беларускіх земляробаў “Дажынкі”. Калядныя песні, песні пра матулю спяваюць дзіцячыя ансамблі і хоры  рэспублікі.

Важную ролю ў яе жыцці займае народны вакальны ансамбль “Берагіня”. Яна з’яўляецца яго нязменным мастацкім кіраўніком і складальнікам рэпертуару. Вакальны гурт узнік як самадзейны аматарскі калектыў у 1994 годзе, а ў 2000-м – атрымаў званне «народны». Пастаяннае месца «жыхарства» ансамбля – Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў. «Берагіня» давала да 200 канцэртаў у год, аб’ездзіла амаль усю Беларусь і блізкае замежжа. Тамара Міхайлаўна напісала песню «Мае родныя Стоўбцы», якая стала візітнай карткай калектыву і гімнам горада.

Адметнасць калектыву  надае тое, што ў рэпертуары шмат аўтарскіх песень, прысвечаных малой радзіме. Сваёй дзейнасцю «Берагіня» праслаўляе Коласаўскі край, Міншчыну і Беларусь. Калектыў плённа супрацоўнічае з беларускімі паэтамі, кампазітарамі, музеем Якуба Коласа, абласным клубам самадзейных аўтараў «Жывіца». Любоў да Радзімы і бліжняга гучыць у кожнай ноце. Пацвярджаючы высокі прафесійны ўзровень, вакалісты выконваюць складаныя партытуры, класічную, духоўную, народную, эстрадную і джазавую музыку. Па адміністрацыйнай і асабістай ініцыятыве здзейснены паездкі ў Расію, Украіну, Літву, Латвію, Эстонію, Фінляндыю, Польшчу, Германію, Чэхію, Італію, Францыю. Падчас некалькіх гастрольных паездак «Берагіня» радавала сваімі песнямі пра Беларусь жыхароў янтарнага Калінінградскага краю (г. Светлагорск).

 У скарбонцы «Берагіні» каля сотні дыпломаў і грамат, ад раённага да міжнароднага ўзроўню, памятныя падарункі. Калектыў запісваўся на радыё, здымаўся на тэлебачанні. Песні на музыку кіраўніка вакальнага гурта друкаваліся ў беларускіх часопісах, паэтычных і нотных зборніках. Народны вакальны ансамбль «Берагіня» запісаў пяць музычных альбомаў, у кожным з якіх каля 20 песень: «Дзе расце сон-трава», «Блакітны санет», «Мае родныя Стоўбцы», «Малюй мой цень», «Не забудзь мяне, Радзіма!». У 2018 годзе выйшаў рэпертуарны зборнік аўтарскіх лірычных песень «Сустрэча з надзеяй».

Памятаеце словы Людвіга ван Бетховена: “Кампазітар – таксама паэт”. Менавіта, Тамара Міхайлаўна ў многіх песнях выступае не толькі як кампазітар, але і як паэт. А натхняе да творчасці яе ўсё навокал. І яна піша музыку, якую да яе не прыдумаў ніхто іншы.

Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Творчы вечар кампазітара Тамары Барэхавай
Другие новости
«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...

«Масленичный круговорот на гулянье народ зовёт!»

Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...

Проводы Масленицы

1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.