МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Сёмы майскі дзянёк, прывітанне!

Хутка бяжыць май. Ужо пражыты яго першы тыдзень. Кожны майскі дзень быў і будзе далей нечым адметны. Напрыклад, 7 мая можна адзначыць адразу тры праваслаўныя царкоўныя святы, а таксама  павіншаваць з дзяржаўным прафесійным святам работнікаў радыё. А яшчэ ва ўстановах культуры Міншчыны будуць праходзіць розныя мерапрыемствы, якія цікава наведаць і  нешта карыснае адзначыць для сябе.

7 мая ў 18 гадзін сваіх землякоў запрашае Дзяржынскі гарадскі дом культуры на юбілейны канцэрт “Святочная круцель” ансамбля народнай музыкі “Спадчына” з нагоды 35-годдзя з пачатку дзейнасці.  Калектыў падорыць усім прысутным свае лепшыя нумары, а жаданымі гасцямі на свяце стануць Аляксандр Балотнік, беларускі кампазітар, аўтар хіта “Чарка на пасашок”, а яшчэ ансамбль народнай песні “Карагод”.
Капыльскі раённы цэнтр культуры ў гэты дзень у 11.00  запрашае на святочны канцэрт «С Победной весной» у парк адпачынку аг. Пацейкі.

Лагойскі раённы цэнтр культуры 7 мая арганізуе канцэрт народнага ансамбля “Лагойская жывіца”. Нягледзячы на тое, што ансамбль мае шматлікія ўзнагароды, прыярытэтнай задачай для яго застаецца творчая дзейнасць, жаданне дарыць слухачу беларускую песню. Зараз у рэпертуары “Лагойскай жывіцы” больш за 100 твораў.

У Старых Дарогах  7 мая працягнецца пачатая напярэдадні  раённая акцыя «Святочны, пераможны Май» з удзелам народнага духавога аркестра раённага цэнтра культуры і адпачынку.

У час акцыі  праходзяць віншаванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, мітынгі ля помніка воінам і мірным жыхарам, загінўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны в. Шапчыцы і ў аг. Сінягова.

Святочны май працягне сваё ўрачыстае шэсце па Міншчыне.

Сёмы майскі дзянёк, прывітанне!
Сёмы майскі дзянёк, прывітанне!
Сёмы майскі дзянёк, прывітанне!
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...