Нядаўна ў Маладзечне адбыўся семінар для кіраўнікоў духавых калектываў Мінскай вобласці па тэме: “Сучасныя метады работы з непрафесійным духавым калектывам. Тэндэнцыі развіцця аматарскага духавога мастацтва”. Сакрэтамі рэпетыцыйнага працэсу дзяліліся даволі маладыя, але ўжо дасведчаныя дырыжоры раёна: Аляксей Васільевіч Андрэеў (дырыжор народнага духавога аркестра ДУ “Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага”), Аляксандр Сяргеевіч Ерафееў (дырыжор узорнага духавога аркестра ДУА “Маладзечанская дзіцячая школа мастацтваў”) і Віктар Алегавіч Кот (дырыжор ДУА “Гімназія-каледж мастацтваў г. Малалдзечна”).
Разам з кіраўнікамі духавых аркестраў вобласці былі таксама абмеркаваны і асноўныя пытанні па арганізацыі і планаванні міжнароднага фестывалю духавога мастацтва “Майскі вальс”.
Семінар прайшоў на высокім арганізацыйна-творчым узроўні і стаў добрым стартам для пладатворнай працы дырыжораў Мінскай вобласці.
Масленица – один из самых веселых и долгожданных праздников в году, празднование которого длится семь дней. Время веселья и народных гуляний. 29 февраля Масленицу...
1 марта жители и гости г.п.Смиловичи отметили один из самых ярких и веселых праздников – проводы Масленицы.