МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Самая бесклапотная пара жыцця – дзяцінства

І, напэўна, самая шчаслівая. Бестурботныя дзянькі  ў нашых маленькіх грамадзян прабягаюць зіхацістымі праменьчыкамі сонейка і пакідаюць кожнаму з іх сваю пяшчоту і цеплыню. Дарослыя таксама імкнуцца падарыць сваім дзеткам шчаслівае і радаснае жыццё. У Дзень абароны дзяцей, які адзначаецца 1 чэрвеня,  асабліва яскрава адчуваецца, наколькі адказна яны даражаць сваімі крывінкамі.

Напрыклад, Стаўбцоўскі раённы цэнтр культуры ў сацыяльных сетках паведаміў, што на стадыёне “Юнацтва” пройдзе акцыя “Не пакідайце дзяцей адных”. Тут адбудзецца дэманстрацыя пажарнай тэхнікі. А прадстаўнікі дарожнай аўтаінспекцыі і газавай службы правядуць гутаркі аб правілах паводзін дзяцей на дарогах і ў быце.

Будзе весела ў гэты дзень на танцпляцоўцы “Івушка” ў Стаўбцах, дзе  арганізуюць гульнёвую праграму “Каб сонкейка свяціла, каб на ўсіх яго хапіла”.

У Дзень абароны дзяцей Палац культуры г. Салігорска падрыхтуе справаздачны канцэрт пад назвай “Палац таленавітых рабят”, дзе выступяць узорны ансамбль танца “Спадчына” і дзіцячы тэатр песні “Авацыя”.

Па-сапраўднаму шчаслівымі адчуваць сябе могуць дзеці, калі ў іх ёсць  побач сябры. Дружба здольна зрабіць многае нават на адлегласці. І вельмі цудоўна, што ў дзень абароны дзяцей адкрыецца выстаўка сумесных работ дзіцячай студыі творчасці г. Сцепанавана  (Республіка Арменія) і Салігорскай дзіцячай студыі мастацтваў (Рэспубліка Беларусь)  “Дзіцячы транзіт: Арменія-Беларусь”.

Са свята дзяцінства пачынаецца лета. Работнікі Палаца культуры г. Маладзечна прапануюць сустрэць яго весела, усімі фарбамі лета, таму запрашаюць  30 мая ў летні амфітэатр г. Маладзечна на свята «Волшебная страна – ДЕТСТВО»
У праграме:

14:00 – тэатралізаванае прадстаўленне «Ура, зажигает детвора!» з удзелам творчых калектываў Палаца культуры.

15:00 – на сцэне амфітэатра фестываль мыльных пузыроў. Вас чакае яркае, фантастычнае мыльнае шоу. Атмасферу свята створаць вясёлые аніматары.
16:00 – на зялёнай зоне Парка Перамогі пачнецца фестываль фарбаў ColorFest.
Пад папулярныя трэкі ўсе ўдзельнікі падкінуць у неба фарбу самых розных колераў – пайсці з фестывалю нерасфарбаванымі нікому не атрымаецца. А гэта ўсе станоўчыя эмоцыі!

Самая бесклапотная пара жыцця – дзяцінства
Самая бесклапотная пара жыцця – дзяцінства
Самая бесклапотная пара жыцця – дзяцінства
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...