МИНСКИЙ ОБЛАСТНОЙ
ЦЕНТР НАРОДНОГО
ТВОРЧЕСТВА

Доска объявлений:

Сообщение об ошибке

Deprecated function: The each() function is deprecated. This message will be suppressed on further calls в функции menu_set_active_trail() (строка 2405 в файле /home/culturby/public_html/includes/menu.inc).

Пераможца конкурсу жыве на Случчыне

Дыпломам I Рэспубліканскага конкурсу  “За што я люблю свой край” узнагароджаны жыхар в. Сераднякі Знаменскага сельсавета Слуцкага раёна.

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай  акадэміі навук Беларусі падвёў вынікі I Рэспубліканскага конкурсу  “За што я люблю свой край”, які   праводзіўся ў рамках Года малой Радзімы і быў абвешчаны яшчэ ў ліпені мінулага года па тэмах: “За што я люблю свой край”, “Мова маёй малой Радзімы” , “Родная зямля-крыніца натхнення”, “Квітней, мая Радзіма!”. Да ўдзелу ў ім прымаліся арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы, напісаныя на беларускай мове самастойна або ў сааўтарстве, якія не ўдзельнічалі ў конкурсах і не публікаваліся раней.

У конкурсе  ўдзельнічалі больш за 840 чалавек ва ўзросце ад 6 да 91 года. З усіх работ было адабрана 200 лепшых у 12 намінацыях. Ацэнку работ праводзілі супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сярод узнагароджаных Сяргей Леанідавіч Шпак, кіраўнік клубнага фарміравання Падлескага сельскага дома культуры Слуцкага раёна, удзельнік народнага клуба народных майстроў “Крылы творчасці”. На конкурс ён накіраваў сваю працу “Матэрыялы для слоўніка мясцовых прыслоўяў в. Сераднякі і навакольных вёсак (лексіка ад А да Я)”, за якую Сяргей Леанідавіч узнагароджаны дыпломам II ступені.

***

Дарэчы, у Падлескім сельскім доме культуры пачала работу творчая майстэрня ткацтва. Менавіта мясцовы майстар Сяргей Шпак адыграў вялікую ролю ў яе станаўленні. На працягу пяці гадоў на тэрыторыі ўсёй гістарычнай Случчыны ён вывучаў музейныя матэрыялы і  прыватную калекцыю ручнікоў канца XIX-XX стагоддзяў, зрабіў больш за 200 фотаздымкаў, якія досыць поўна адлюстроўваюць рэгіянальныя і арнаментальныя асаблівасці рэгіёну.

Пераможца конкурсу жыве на Случчыне
Пераможца конкурсу жыве на Случчыне
Другие новости
Стихами говорили о войне

5 мая в Столбцовском районе стартует региональная акция «Стихами...

В мае все сладкое, даже воздух…

К сожалению, нынешняя весна нас не радует теплом. Однако многие...

«Мы – граждане Беларуси»

В День Конституции, 15 марта, в районном Центре культуры и досуга...